Ілінойс () — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Утвараецца пры зліцці рэк Дэс-Плейнс і Канкакі. Частка Ілінойскага воднага шляху, які злучае Вялікія азёры з ракой Місісіпі.
Даўжыня 437 км, ад вытоку р. Канкакі 653 км, плошча басейна каля 75 тыс. км². Цячэ па Цэнтральных раўнінах. Характэрныя веснавыя паводкі і летне-асенняя межань. Сярэдні гадавы расход вады каля 800 м³/с. У верхнім цячэнні злучана суднаходнымі каналамі з возерам Мічыган (каля г. Чыкага) і ракой Місісіпі (каля г. Рок-Айленд).
Суднаходная, шлюзаваная, вышэй г. Ла-Сал каналізаваная. На Iлінойсе — г. Пеорыя.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Ілінойса Катэгорыя:Прытокі Місісіпі