Аляксандр Павел Сапега ( — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе), у 1685—1689 у Парыжы. Чашнік ВКЛ у 1692, маршалак дворны ў 1692—1698, маршалак вялікі ў 1698—1703, 1705—1708 і з 1713. Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, у час Паўночнай вайны 1700—1721 стаў на бок шведаў, караля Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму пасаду вялікага маршалка (1705—1708). Пасля аднаўлення ўлады Аўгуста II у 1709 у апазіцыі да яго. Валодаў Друяй, Іказню, Сапежынам, Дуброўнам і іншымі маёнткамі.
Сям’я Быў малодшым сынам Казіміра Яна Сапегі і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Міхала Францішка. Ажаніўся ў 1691 з Марыяй Крысцінай дэ Бецюн (Marie Christine Catherine de Béthune-Chabris, 1677—1721), меў з ёй дзяцей:
Людвіку Марыю (1695—1768), якая выйшла першы раз за графа Аляксандра Дамініка Веляпольскага, а пасля яго смерці за літоўскага падстолія Антонія Міхала Патоцкага; Казіміра Леана (1697—1738), генерала літоўскай артылерыі; Юзафа Станіслава (1708—1754), біскупа-каад’ютара віленскага; Міхала Антонія (1711—1760), літоўскага падканцлера; Марыю.
Літаратура
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя:Асобы Аляксандр Павел Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія