Дзьмухавец, Дмухавец, АдуванчыкНапісанне Дзьмухавец, Адуванчык у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.126 (Taráxacum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства .
Назва Назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.
Апісанне Дзьмухавец — расліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча.
Лісце голае, перыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.
Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак.
Усе часткі расліны ўтрымліваюць густы белы малочнападобны сок.
Цвіце дзьмухавец ў маі, плоданасіць пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня.
Пашырэнне Пашыраны ў халодных і ўмераных паясах зямнога шара, за выключэннем высакагорных раёнаў і арктычных шырот. На Беларусі расце .
Віды
Дзьмухаўцы, якіх існуе звыш двух тысяч апаміктычных мікравідаў і каля сямідзесяці так званых «буйных» ці зборных відаў.
Некаторыя віды
Літаратура Кудрашова М. Г. Адуванчык //