Маляві́чы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 77 км ад Мінска.
Назва Было жалудоцкае прозвішча Малевіч, свіслацкае Маль, астравецкія Малейка, Малэйша.https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004119861008452#00116
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-898N-C9V8?i=869&cat=2323279
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L96M-V?i=160&cat=1464992
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L9D9-X?i=157&cat=1464992 Ёсць літоўскія Malis, Malonis, латышскае Māls.https://pavardes.lki.lt/?pv=b490d148e5f48b0a85456f477837e170
https://pavardes.lki.lt/?pv=8d441ffd4e090613f255f46b070d1b36
https://uzvardi.lv/surname/766703 Аснова Mal- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 110..
Гісторыя У пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1473 г. як сяло ў складзе маёнтка Ілья Багдана Саковіча.
У 1715 годзе вёска пры фальварку Дварэц у складзе маёнтка Ілья ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 591, шляхецкая ўласнасць, 10 двароў, 19 жыхароў мужчынскага полу.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1794 г. ўласнасць Міхала Клеафаса Агінскага, канфіскавана ў казну. У 1800 годзе ўласнасць генерала-аншэфа М. Салтыкова, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1852 годзе ў складзе Рабунскай сельскай грамады, у Вілейскім павеце Вілейскай губергі. У 1886 г. вёска ў Вязынскай воласці, меліся царква, піцейны дом; у 1897 г. — магазін, царква.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны ІльяWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. У 1938 г. вядомы вёска (22 двары, 107 жыхароў)Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58, калонія і засценак (68 двароў, 358 жыхароў), фальварак (4 жыхары), лясная старожка (4 жыхары), фальварак Малявічы Скарбовыя (4 двары, 24 жыхары).
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 13 вяскоўцаў. За 2,5 км на ўсход ад вёскі пахаваны 98 жыхароў (21 двор) в. Воркі, за 2 км на ўсход — 93 жыхары (23 двары) в. Любча (знаходзіліся на гэтых месцах і пасля не адрадзіліся), якіх 5 мая 1943 года спалілі карнікі. У 1955 годзе на магілах пастаўлены абеліск і стэла.
З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці, у Хаценчыцкім сельсавеце.
Насельніцтва 1800 год — 131 жыхар, 26 двароў. 1852 год — 214 жыхароў, 27 двароў. 1897 год — 340 жыхароў, 55 двароў. 1908 год — 378 жыхароў 1921 год — 443 жыхары, 70 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1960 год — 429 жыхароў. 1999 год — 240 чал. 2008 год — 163 жыхары, 84 гаспадаркі. 2009 год — 158 чал.
Інфраструктура У 2009 г. дзейнічалі бібліятэка, клуб, магазін, Дом сацыяльных паслуг.
Славутасці
Курганны могільнік, каменныя магілы (IX—XI стагоддзі, мясцовая назва Паганскія могілкі), за 2,1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Вілія —
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна