І́змак, Немак — возера ў Беларусі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата (прыток Заходняй Дзвіны).
Плошча люстра возера 1,13 км², даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 2 м.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м. Берагі забалочаныя. Зона мелкаводдзя ў паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы катлавіны пясчанае, ў астатняй частцы пакрыта сапрапелем.
Возера эўтрофнае, моцна зарастае.
Праз возера працякае рака Палата.
Гл. таксама Азёры Беларусі
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Палаты Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна