Дэмакратычная партыя ЗША () — адна з двух галоўных партый ЗША, якія ўтвараюць двухпартыйную сістэму. З'яўляецца адной з самых старажытных палітычных партый у свеце. Яе неафіцыйны сімвал — асёл, які брыкаецца, колер партыі — сіні.

Заснавальнікамі партыі лічацца Томас Джэферсан (які заклаў асновы партыі ў 1792) і Эндру Джэксан (першы прэзідэнт ЗША, абраны як кандыдат ад гэтай партыі ў 1828).

У 1828- 1860 дэмакраты дамінавалі на палітычнай сцэне ЗША, часам выпускаючы ўладу ў рукі вігаў. Але з пачатку Грамадзянскай вайны (1861) і да 1912 кіруючай партыяй практычна ўвесь гэты час была заснаваная Абрахамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным палітыкам-дэмакратам, які быў абраны прэзідэнтам у той перыяд, быў Стывен Гровер Кліўленд.

У XX стагоддзі дэмакратычная партыя здабыла другое дыханне і дала такіх выбітных прэзідэнтаў, як Томас Вільсан, Франклін Рузвельт і Джон Кенэдзі.

Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Эндру Джэксан Марцін Ван Бюран Джэймс Нокс Полк Франклін Пірс Джэймс Б’юкенен Томас Вудра Вільсан Франклін Дэлана Рузвельт Гары Трумэн Джон Фіцджэральд Кенэдзі Ліндан Джонсан Джымі Картэр Біл Клінтан Барак Абама Джо Байдэн Зноскі

Катэгорыя:Палітычныя партыі ЗША