Princeps senatus (прынцэпс сената; лац. - Першы [з] сената) - ганаровае абазначэнне першага чалавека ў спісе сенатараў у Старажытным Рыме.

Не маючы ніякіх уладных прывілеяў перад астатнімі сенатарамі, прынцэпс мог выказваць сваё меркаванне самым першым. Ён таксама карыстаўся асаблівай пашанай сярод іншых сенатараў і грамадзян.

Прынцэпс вызначаўся цэнзарамі падчас складання спісу сената. Першым у спіс змяшчаўся чалавек, які прайшоў праз усе прыступкі іерархіі магістратур (cursus honorum). Адзначаецца, што практычна ўсе вядомыя прынцэпсы сената - прадстаўнікі «старэйшых родаў» (па-лацінску gentes maiores): Клаўдзіяй, Карнэліяў, Манліяў, Фабіяў, Эміліяў. Часцей за ўсё, прынцэпсам станавіўся адзін з былых цэнзараў. Ціт Лівій згадвае існаванне звычаю, на які ў 209 годзе да н. э. Марк Карнэлій Цэтэг паказваў Публію Сэмпронію Тудзітану: «першым у сенаце ставіць таго, хто першы з сенатараў быў у свой час цэнзарам».

Найбольшы ўплыў прынцэпсы сената мелі ў канцы III-II стагоддзях да н. э. (У прыватнасці, Квінт Фабій Максім Веррукоз і Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі). У I стагоддзі да н. э. ўплыў прынцэпсаў зменшыўся, і каля 28 года да н. э. Актавіян Аўгуст прызначыў прынцэпсом сената сам сябе. Пасля, ганаровае абазначэнне прынцэпса было нададзена новым сэнсам і паслужыла важным элементам фарміравання імператарскай улады.

Прынцэпсы сената

з 220 да н. э. - Луцый Карнелій Лентул Каўдзін з 214 да н. э. - Марк Фабій Бутэон з 209 да н. э. - Квінт Фабій Максім Верукоз з 199 да н. э. - Публій Карнелій Сцыпіён Афрыканскі з 184 да н. э. - Луцый Валерый Флак з 179 да н. э. - Мамерк Эмілій Лепід з 147 да н. э. - Публій Карнелій Сцыпіён Назіка Коркул з 136 да н. э. - Аппій Клаўдзій Пульхр з 131 да н. э. - Луцый Карнелій Лентул Луп з 125 да н. э. - Публій Карнелій Лентул з 115 да н. э. - Марк Эмілій Скаўр з 86 да н. э. - Луцый Валерый Флак з 70 да н. э. - Мамерк Эмілій Лепід Лівіян з 43 да н. э. - Марк Тулій Цыцэрон з 28 да н. э. - Актавіян Аўгуст (прызначыў сам сябе)

Літаратура Princeps // Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. — Bd. XXII,2. — Stuttgart, 1954. — Col. 1998—2311 Senatus: Princeps senatus // Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. — Bd. S VI. — Stuttgart, 1935. — Col. 699—700

Катэгорыя:Палітыка Старажытнага Рыма