Тэрарыстычны акт на Сусветны гандлёвы цэнтр (World Trade Center) і Пентагон — серыя тэрактаў 11 верасня 2001 года на тэрыторыі ЗША, якую здзейснілі з дапамогай самалётаў. 19 зламыснікаў набылі білеты на 4 самалёты ўнутраных авіяліній ЗША. Некаторыя мяркуюць, што тэрарысты загадзя выкупілі значную колькасць месцаў у самалётах дзеля таго, каб іх было лягчэй захапіць. Пасля захопу кантролю самалётаў іх накіравалі на паказаныя аб’екты.

Два з іх разбіліся аб хмарачосы-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці знішчыў частку Пентагона. Апошні, самалёт United Airlines 93, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў не дасягнуў мэты і разбіўся на полі ў штаце Пенсільванія прыкладна за 15 хвілін лёту да Вашынгтона. Дапускаюць, што гэты самалёт павінен быў ударыць па Белым Доме ці Капітоліі. Гэты самалёт не дасягнуў мэты, калі пасажыры, якія даведаліся пра лёс іншых самалётаў, атакавалі выкрадальнікаў. У выніку катастрофа здарылася ў бязлюдным месцы — урыўкі інфармацыі аб апошніх хвілінах той трагедыі паходзяць з тэлефонных гутарак пасажыраў і раскрыцця даных «чорных скрынак» самалёта. На аснове запісаў тэлефонных гутарак і сведчанняў сваякоў і суразмоўцаў падзеі былі рэканструяваныя ў паўдакументальным фільме «Палёт 93».

Напады У аўторак 11 верасня 2001 года, у 8:14 ранку 5 тэрарыстаў, узброеныя нажамі, захапілі пасажырскі самалёт «Boeing 767» Амерыканскіх авіяліній, які ў 7:59 выляцеў рэйсам № 11 з Бостана (штат Масачусетс) на Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія). У 8:46 іншыя 5 тэрарыстаў, таксама ўзброеныя нажамі, захапілі «Boeing 767» Аб’яднаных авіяліній, які ў 8:14 вылецеў рэйсам № 175 з Бостана на Лос-Анджэлес.

У 8:46:40 раніцы (15:46:40 у Беларусі) пасажырскі Боінг 747 пратараніў верхнюю частку паўночнай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру (СГЦ) і яна пачала моцна дыміць, гэта заўважылі многія людзі ў акрузе, але большасць падумала спачатку, што адбыўся проста нейкі няшчасны выпадак, аварыя з удзелам невялікага прыгараднага самалёта, які выпадкова ўрэзаўся ў вежу. У 8:54, праз 8 хвілін пасля разбіцця першага самалёта ў Нью-Ёрку, 5 іншых тэрарыстаў з нажамі захапілі пасажырскі самалёт «Boeing 757» Амерыканскіх авіяліній, які ў 8:20 выляцеў рэйсам № 77 з Вашынгтонскага аэрадрома імя Джона Далеса (Лаўдэнская акруга, штат Вірджынія) на Лос-Анджэлес. Прыкладна праз 17 хвілін ужо ў прамым эфіры сотняў тэлеканалаў у суседнюю паўднёвую вежу на хуткасці каля 870 кіламетраў у гадзіну ўрэзаўся другі самалёт. Тады адразу стала зразумела, што гэта не выпадковасць, а напад. У хмарачосах пачаўся пажар, некаторыя офісныя супрацоўнікі, якія апынуліся ў пастцы вышэй за кропкі ўдару, проста выскоквалі з пылаючага будынка і натуральна разбіваліся. На той момант знаходзілася каля 50 тысяч чалавек, якія там працавалі, дзесьці праз гадзіну хмарачосы паваліліся з-за моцных пашкоджанняў: спачатку ў 09:59 раніцы ўпала паўднёвая вежа, а праз 29 хвілін тое ж самае адбылося і з паўночнай вежай. Усё вакол пакрылася тонамі пылу, дыму і смецця, будынкі, якія знаходзіліся непадалёк, таксама моцна пацярпелі, у людзей пачалася паніка, усе, хто быў у эпіцэнтры, беглі, спрабуючы дабрацца да бяспечнага месца. Увесь Манхэтэн быў перакрыты, масты, тунэлі, метро ўсё закрыта і людзі ішлі з Манхэтэна пешшу, некаторыя ішлі некалькі гадзін, не было сувязі, не працавалі тэлефоны. Вельмі хутка ў навінах загаварылі пра серыю тэрарыстычных нападаў, аказалася, што пацярпелі не толькі вежы-двайняты: тэрарысты-смяротнікі захапілі цэлых 4 пасажырскія самалёты, якія курсіравалі па ўнутраных рэйсах і вылецелі з 3 аэрапортаў усходняга ўзбярэжжа з цалкам поўнымі бакамі гаручага, згоншчыкі селі на борт у якасці звычайных пасажыраў, але адразу пасля ўзлёту вывелі са строю экіпаж. З сабой у іх былі толькі нажы, ніякай агнястрэльнай зброі, гэтымі нажамі, магчыма, і была зарэзана частка экіпажу. Калі кантроль над палётам апынуўся ў іх руках, то тэрарысты накіравалі іх прама на цэлі. Другі самалёт ляцеў з Бостана і атакаваў самі вежы-двайняты. Трэці ляцеў з Даласа і ўрэзаўся ў левае крыло будынка Пентагона ў Вашынгтоне, дзе было размешчана Міністэрства абароны ЗША, а 9:37 раніцы. Чацвёрты самалёт быў захоплены 4 тэрарыстамі з нажамі а 9:28, праз 25 хвілін пасля разбіцця 2-га самалёта ў Нью-Ёрку. Гэта быў «Boeing 757» Аб’яднаных авіяліній, які ў 8:42 вылецеў рэйсам № 93 з Ньюарка (штат Нью-Джэрсі) на Сан-Францыска (штат Каліфорнія) і збіраўся атакаваць Белы дом, але ў 10:03 зваліўся ў полі непадалёк ад Шанксвіла ў Пенсільваніі. Пасажырам і экіпажу гэтага лайнера інфармацыйнае ведамства паведаміла пра гэтыя атакі, і яны разумелі, што іх чакае і куды ляціць самалёт, таму праявілі мужнасць і аказалі супраціў тэрарыстам, толькі дзякуючы гэтаму чацвёрты самалёт не даляцеў да мэты і не ўрэзаўся ў Белы дом.

У 10:28 паўночны хмарачос СГЦ абрушыўся пасля пажару, які доўжыўся 1 гадзіну 42 хвіліны. Частка яго абломкаў упала на 7-ы корпус СГЦ. У 17:21 47-павярховы будынак 7-га корпуса СГЦ абваліўся ў выніку амаль 7-гадзіннага пажару.

Крыніцы

Спасылкі

National Commission 9/11 The September 11 Digital Archive 9/11 Newspaper archive In Memoriam: September 11, 2001 Missing Doctor Added to List of 9/11 Victims , Associated Press. July 2008. BACK TO THE FUTURE predicts 9/11

Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2001 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў ЗША Катэгорыя:2001 год у ЗША Катэгорыя:Падзеі 11 верасня Катэгорыя:Верасень 2001 года Катэгорыя:Тэракты-самагубствы Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Аль-Каіда Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Сусветны гандлёвы цэнтр Катэгорыя:Гісторыя Нью-Ёрка Катэгорыя:Катастрофы 2001 года Катэгорыя:Падзеі ў Нью-Ёрку