Я́мнае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула. Прыкладна за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі.
Плошча люстра возера 2,28 км², даўжыня 2,3 км, найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя — 1,5 м. Плошча вадазбору 9 км². Даўжыня берагавой лініі 6,49 км.
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень рэшткавагя тыпу і размешчана сярод верхавога балота. Схілы катлавіны супясчаныя вышынёй да 8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія (0,4—0,7 м), абрывістыя. Складзены з торфу і пясчаныя на поўначы возера.Дно плоскае, выслана сапрапелем. Мелкаводдзе на асобных участках да глыбіні 1—1,5 м пясчанае.Возера дыстрафіруючае. Празрыстасць вады на ўсю глыбіню. Возера бяссцёкавае, зарастае. Прыбярэжная расліннасць (трыснёг звычайны, чарот азёрны) займае паласу ў 50—100 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась, лешч і іншыя віды рыб.
Бліжэйшая да возера вёска Пуські (прыкладна 1,2 км на паўночны ўсход).
Гл. таксама Азёры Беларусі
Літаратура Богдзель І. І. Ямнае возера. //
Спасылкі Ямнае возера
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры