Дымніца лекаваяНапісанне Дымніца лекавая у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. — Мн., 1998 — С. 283.Назва Дымніца лекавая згодна з Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: Наука и техника, 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича), Заячча рутаЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924. (Fumária officinális) — кветкавая расліна; від роду сямейства , часам вылучаюць у асобнае сямейства Дымніцавыя.

Батанічнае апісанне

Аднагадовая, зрэдку двугадовая голая расліна вышынёй 20—30 см, пакрытая шаравата-зялёным васковым налётам. Сцябло ўзыходзячае або прамастойнае, разгалінаванае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, шызае, нібы дымчатае. Кветкі ружова-фіялетавыя, няправільнай формы, 7—9 мм даўжынёй. Квітнее з чэрвеня па кастрычнік. Плод — прыціснута-круглявы сухі арэшак зялёнага колеру.

Арэал

Распаўсюджана па ўсёй Еўропе, Міжземнаморскім узбярэжжы, на Каўказе і ва Усходняй Сібіры. На тэрыторыі Беларусі расце на абложных лугах, палях, гародах, часам як пустазельная расліна на пасевах.

Літаратура — С. 242.

Спасылкі

Катэгорыя:Дымніцавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе