Плошча Іспаніі (п'яцца-дзі-Спання; ) — плошча ў цэнтры Рыма, у раёне Campo Marzio.

Плошча атрымала сваю назву па размешчаным на ёй іспанскім пасольстве. Яна ўяўляе сабой 2 няроўных трохвугольніка. У паўночнай частцы плошчу складаюць Іспанская лесвіца і царква Трыніта-дэі-Монці, перад лесвіцай размешчаны фантан Баркача ў выглядзе лодкі працы П’етра Берніні. thumb|злева|Плошча Іспаніі ў Рыме thumb|left|Фантан Баркача ў Рыме

У паўднёвай частцы плошчы з 1620 года знаходзіцца палац Іспаніі (палацца-дзі-Спання; ), перад якім стаіць Colonna dell'Immacolata — «калона Бязгрэшнай», збудаваная ў 1854 годзе ў гонар абвяшчэння догмы пра бязгрэшнае зачацце. Плошча Іспаніі з'яўляецца цэнтрам рымскага квартала моды, самыя вядомыя італьянскія модныя маркі прадстаўлены на вуліцы Кандоці, якая бярэ пачатак ад плошчы.

Вуліца Віа дэль Бабуіна злучае плошчу з П’яцца-дэль-Попала.

Спасылкі

Іспаніі