Брэ́ра (, Пінакатэка Брэра) — адна з найбуйнейшых галерэй Мілана, размешчаная ў аднайменным барочным палацца канца XVI — пачатку XVII стст., дзе таксама размяшчаецца міланская акадэмія мастацтваў.

У калекцыі пінакатэкі прадстаўлены працы такіх мастакоў, як Амброджыа Ларэнцэці, Даната Брамантэ, Рафаэль, Мантэнья, П’ера дэла Франчэска, Джэнціле да Фабрыяна, Карпача, Тынтарэта і інш.

Калекцыя

У галерэі 38 зал з карцінамі, размешчанымі як у храналагічным парадку, так і па школах жывапісу (венецыянская, тасканская, ламбардская), адзіным выключэннем з’яўляецца зала X, дзе знаходзяцца працы XX стагоддзя.

Асноўныя творы Мантэнья, «Мёртвы Хрыстос», каля 1500 г. Джавані Беліні, «П’ета», паміж 1465 і 1470 гг. Тынтарэта, «Цуд Св. Марка», паміж 1562 і 1566 гг. Джэнціле і Джавані Беліні, «Пропаведзь Св. Марка ў Александрыі», пачата ў 1504 г. Вінчэнца Фопа, «Мадонна з Немаўлём, Іаанам Хрысціцелем і Іаанам Евангелістам», другая палова 1480-х гг. Мадыльяні, «Партрэт Маіса Кіслінга», 1915 г. П’ера дэла Франчэска, «Алтар Мантэфельтра», 1472—1474 гг. Рафаэль, «Заручыны Дзевы Марыі», 1504 г. Даната Брамантэ, «Хрыстос ля калоны», пачатак 1490-х гг. Караваджа, «Вячэра ў Эмаусе», паміж 1605—1606 гг. Франчэска Хаес, «Пацалунак», 1859 г.

Галерэя

Літаратура

Edited by LauraBaini. Brera. Guide to the Pinacoteca, Mondadori Electa S.p.A., Milano, 2005

Спасылкі Academia di Belle Arti di Brera Brera Art Gallery

Катэгорыя:Мастацкія музеі Італіі Катэгорыя:Музеі Мілана Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў стылі барока Катэгорыя:Палацы Італіі