Мікалай Фёдаравіч Ярмо́ленка — вучоны-хімік. Акадэмік АН БССР (1947), доктар хімічных навук (1935), прафесар (1931), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Біяграфія М. Ф. Ярмоленка нарадзіўся ў вёсцы Клюкаўка Аршанскага павета (цяпер у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў , а ў 1920 годзе перавёўся на хімічны факультэт . Пасля яго заканчэння ў 1924 годзе залічаны на кафедру неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык кафедры ў 1930—1938 і з 1944 года).

У 1928 г. М. Ф. Ярмоленка быў залічаны ў аспірантуру БДУ, праходзіў курс тэарэтычнага і практычнага навучання ў інстытуце фізічнай хіміі пры Лейпцыгскім універсітэце ў Германіі (яго настаўнікамі былі прафесары Оствальд і Леблан)В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — С. 138—141..

З 1930 выкладаў на кафедры неарганічнай хіміі БДУ і ўзначаліў кафедру агульнай хіміі ў Медыцынскім інстытуце. Арганізаваў і ў 1932 годзе ўзначаліў лабараторыю калоіднай хіміі Інстытута хіміі АН БССР (з 1959 г. Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі). З 1934 года таксама кіраваў новаўтворанай кафедрай аналітычнай хіміі БДУ.

У 1938—1944 гг. працаваў у НДІ і ВНУ Кіева, Масквы, Ташкента, Сталінграда. У 1943 годзе М. Ф. Ярмоленка ўзначаліў кафедру неарганічнай хіміі БДУ, на якой працаваў да 1965 года. З 1946 па 1969 год узначальваў аддзяленні навук АН БССР (у 1946—1952 — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, у 1957—1959 — Аддзялення тэхнічных навук, у 1959—1963 — Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук, у 1963—1969 — Аддзялення хімічных навук).

З 1965 года М. Ф. Ярмоленка — галоўны рэдактар часопіса «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук».

Памёр 10 чэрвеня 1972 года, пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць М. Ф. Ярмоленку належаць працы ў галіне калоіднай, фізічнай, агульнай і неарганічнай хіміі, фізікі і хіміі палімераў. Ён стварыў тэорыю ўтварэння перыядычных адкладаў пры выпарэнні растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі.

Сярод апублікаваных прац: Микроэлементы и коллоиды почв. — Мн., 1966. Триполифосфаты и их применение. — Мн., 1969 (разам з Л. І. Продан і Я. А. Проданам). Регулирование пористой структуры окисных адсорбентов и катализаторов. — Мн., 1971 (сумесна з М. Д. Эфрас).

Узнагароды М. Ф. Ярмоленка ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і ганаровымі граматамі. У 1949 годзе яму прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Літаратура

Спасылкі История кафедры общей химии на сайце БДМУ В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — С. 138—141. Студенческое научное общество БГМУ Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Дактары хімічных навук Катэгорыя:Хімікі Беларусі