Іост ван дэн ВондэлНапісанне Іост ван дэн Вондэл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.271 (; 17 лістапада 1587, Кёльн — 5 лютага 1679, Амстэрдам) — выбітны паэт і драматург Нідэрландаў, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў «Залатога стагоддзя» нідэрландскай літаратуры. Сваёй творчасцю заклаў асновы сучаснай нідэрландскай літаратурнай мовы.

Біяграфія Сын купца-анабаптыста, які перасяліўся падчас рэлігійных ганенняў ў Кёльн. Малады Вондэл таксама быў прызначаны для купецкай прафесіі. Перасяліўшыся ў 12-гадовым узросце ў Амстэрдам, пачаў займацца паэзіяй ў школах «рыторыкі», дзе атрымаў гуманітарную адукацыю і засвоіў старажытныя мовы.

Творы Вондэла ахопліваюць амаль усе віды паэтычнай творчасці: ён — аўтар лірычных, эпічных і дыдактычных вершаў, а таксама шматлікіх драм (усяго 32), якія прынеслі яму сусветную вядомасць. Перакладаў французскіх, італьянскіх і антычных аўтараў.

У Нідэрландах Адраджэнне супадала з нацыянальным вызваленнем і Рэфармацыяй, і творчасць Вондэла адлюстроўвала ўсе гэтыя гістарычныя рухі. У александрыйскіх вершах ён узносіць веліч краіны, рост гандлёвых гарадоў, подзвігі галандцаў на сушы і морах, у вершах антычнай формы апявае нацыянальны рух супраць іспанцаў («Geboortklock van Willem van Nassau», 1626 і інш.)

Бібліяграфія

Baumgartner A., Joost van den Vondel, Freiburg, 1882. Looten C., Étude littéraire sur le poète néerlandais Vondel, Lille, 1889. Hack, J. van den Vondel, Hamburg, 1890. Alberdingk Thijm J. A., Portretten van Joost van den Vondel, Amst., 1895. Kalff G., Vondel leven, 2-е изд., Haarlem, 1902; Brandt G., Leven van Vondel, reitgeg. door J. Hoeksma, Amst., 1905. Simons J., Vondel dramatick, Amst., 1912. Edmundson, Milton and Vondel, Lpz., 1885. Kollwijn, Ueber d. Einfluss d. Holländisch. Dramas.

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Катэгорыя:Драматургі Нідэрландаў Катэгорыя:Драматургі XVII стагоддзя Катэгорыя:Паэты Нідэрландаў Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя паэты Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Асобы на банкнотах