Залатагузка, Прадзільнік-златагузка — у крыніцы пад назвай (Euproctis chrysorrhoea) — матыль з падсямейства ваўнянак.

Апісанне Размах крылаў прыкладна ад 30 да 35 мм, што больш чым у падобнай да яе . Матылькі адрозніваюцца памерамі жоўтай вобласці на брушку. У самцоў брушка на канцы іржава-чырвонага колеру, у той час як у самак брушка мае больш шырокую карычняватую вобласць. У некаторых асобін дадаткова маецца яшчэ жоўта-карычневае шчацінне ў задняй частцы цела. Верхні бок крылаў белы без чорных плямаў, характэрных для жаўтагузкі.

Распаўсюджанне Від распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, да Цэнтральнай Швецыі і да поўдня Фінляндыі. Сустракаецца ў паўднёва-заходнім Міжземнамор’і, на Іберыйскім паўвостраве і на ўсходзе да Расіі. На Беларусі часам назіраецца масавы лёт у садах, парках, лісцевых лясах. У Паўночную Амерыку від быў занесены прыкладна 100 гадоў таму.

Асаблівасці біялогіі Яйцакладкі (на лісці) прыкрываюцца валаскамі. Шаравата-чорныя вусені даўжынёй да 3,5 см, бародаўчатыя, з пякучымі валаскамі, якія пры сутыкненні з імі выклікаюць моцнае раздражненне скуры і слізістых абалонак. Зімуюць групамі (па 200—300) у гнёздах з лісця. Знішчаюць пупышкі і лісце пладовых і лясных лісцевых дрэў.

Літаратура

Günter Ebert (Hrsg.): Die Schmetterlinge Baden Württembergs Band 4, Nachtfalter II (Bombycidae, Endromidae, Lemoniidae, Saturniidae, Sphingidae, Drepanidae, Notodontidae, Dilobidae, Lymantriidae, Ctenuchidae, Nolidae). Ulmer Verlag Stuttgart 1994. ISBN 3-800-13474-8 Karl Cleve: «Der Goldafter (Euproctis chrysorrhoea L.) als Sanddornschädling», Jahresbericht der Forschungsstelle für Insel- und Küstenschutz,Bd.XIII,1972

Катэгорыя:Ваўнянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі