Галіна Антонаўна Войцік, у шлюбе Луцкевіч (; ) — беларуская педагог, публіцыстка, філолаг, перакладчыца.

Біяграфія Нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў сям’і Антона Войціка (1898—1948), беларускага журналіста і перакладчыка, і Зоські Верас (1892—1991), беларускай пісьменніцы і грамадскай дзяячкі.

Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1950 годзе скончыла Віленскі ўніверсітэт. У 1949—1954 гадах працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954—1957 і 1961—1986 гадах — у Віленскім педагагічным інстытуце.

Памерла 13 жніўня 2007 года, пахавана на могілках Роса ў Вільні.

Сям’я Была ў шлюбе з беларускім грамадскім дзеячам Лявонам Луцкевічам (1922—1997), які пахаваны побач на Росах.

Творчасць Аўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Лявонам Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар’ян Пецюкевіч» (абедзве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзве 2002). На беларускую мову пераклала з літоўскай кнігу «Па Віліі» Часлава Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайцітэ (1988).

Крыніцы

Літаратура Саламевіч Я. Войцік // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. Мн., 2003.

Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы