Во́льшыца — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 40 км на ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Плошча паверхні 3,98 км². Даўжыня 3,32 км, найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб'ём вады 4,97 млн. м³. Плошча вадазбору 109 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Возера дыстрафіруючае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Сергуч і злучае яго з возерам Плаўна.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. Мельнікаў А. К. Вольшыца //

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Басейн Бярэзіны Катэгорыя:Бярэзінскі біясферны запаведнік Катэгорыя:Азёры Докшыцкага раёна