Барбары́с звычайныНазва згодна з , кіслец, кіслянкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Berberis vulgaris) — кустарнік, від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Барбарыс звычайны — лістападны, высокі, моцна галінасты, калючы куст, вышынёй да 3 м, з паўзучымі, драўнянымі карэнішчамі. Веерападобная крона складаецца са шматликих стволікаў, якія кампактна сабраны ля аснавання куста. Парасткі рабрыстыя прамастойныя або дугападобныя, жаўтлявыя або жаўтлява-пурпурныя, пазней бялёса-шэрыя. Кара бура-шэрая.

Пупышкі даўжынёй да 1 мм, вострыя, голыя, акружаныя пашыранымі похвамі лісця. На скарочаных парастках развіваюцца нармальнае лісце, на падоўжаных замест лісця — калючкі. Лісце — чарговае тонкае, зваротна-яйкападобнае або эліптычнае, даўжынёй да 4 см, шырынёй 2 см, да аснавання клінавата звужанае, з закругленай, радзей некалькі завостранай верхавінай, дробна- і востра-зубчата-пільчатае, на кароткіх хвосціках. Калючкі у ліку 3-5, звычайна 3-, радзей 5-раздзельныя, даўжынёй 1-2 см.

Пэндзлі 15-25-кветкавыя, даўжынёй да 6 см, павіслыя. Кветкі — жоўтыя, духмяныя, дыяметрам 6-9 мм. Кожная кветка мае па шэсць зваротна-яйкападобных Чашалісцікаў і пялёсткаў. Ля аснавання кветкі — ярка-аранжавыя нектарнікі. Песцік адзін, тычынак мноства. Формула кветкі: ..

Плод — ягада, даўгавата-эліптычная, ярка-чырвоная ці пурпурная, даўжынёй да 12 мм, мае кіслы смак. Плады сабраныя ў гронкі. Вага аднаго плоду — да 0,35 г. Семачкі даўжынёй 4-5 мм, некалькі пляскатыя і звужаныя ў верхняй частцы. У 1 кг 83300 семачак; вага 1 тысячы штук насення 11-13 г.

Цвіце ў красавіку — маі. Плады спеюць у верасні — кастрычніку.

Распаўсюджанне і экалогія

Натуральны арэал віду — Пярэдняя Азія, Закаўказзе, Цэнтральная, Усходняя і Паўднёвая Еўропа.

У Расіі расце ў еўрапейскай часткі, пераважна ў лесастэпавай зоне, на Паўночным Каўказе.

Расце на ўзлесках, схілах, лужках; у гарах даходзіць да 2000 м. Аддае перавагу светлым і сухім участкам. Сустракаецца таксама на мелавых агаленнях і рачных галечніках.

Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Адзіны дзікарослы від роду ў Беларусі, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках).

Барбарыс звычайны (як і шэраг іншых відаў) з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржавага грыбка , які выклікае сцеблавую (лінейную) іржу збожжавых культур. У сувязі з гэтым вырошчванне барбарысу паблізу збажыны недапушчальна.

Хімічны склад

Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў.

Усе часткі расліны ўтрымліваюць ізахіналінавыя алкалоіды, галоўны з якіх берберын, а лісце — вітаміны C, E, каратыноіды, арганічныя кіслоты (яблычную, лімонную, віннакаменную), мінеральныя солі, а ў перыяд плоданашэння — эфірны алей.

Значэнне і прымяненне

Шырока культывуецца ў садах і на дачных участках. Характэрны прыгожай круглявай формай кроны, масавым цвіценнем на працягу амаль трох тыдняў. Асабліва дэкаратыўны восенню, у пладах. Прыдатны для стварэння цяжкапраходных жывых загароджаў, у тым ліку стрыжаных.

Каштоўная харчовая расліна. У ежу ўжываюць спелыя плады. Сушаныя молатыя або стоўчаныя плады барбарысу выкарыстоўваюць як заправу для мясных страў і супоў з бабовых«Приправа из сушеных ягод барбариса (сумак)» — RussianFood.com. Для прамысловай перапрацоўкі выкарыстоўваюцца ў асноўным ягады безнасеннай разнавіднасці (). Маладое лісце выкарыстоўваюць замест шчаўя у зялёных .

Раней барбарыс звычайны шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, .

Ягады даюць добрую фарбу для афарбоўвання скур і воўны ў лімонна-жоўты колер.

Драўніна цвёрдая, з шырокай ярка-жоўтай абалонаю, ужываецца для вырабу шавецкіх цвікоў і на такарныя вырабы.

Меданос. Мёд з барбарысу залаціста-жоўтага колеру, прыемнага водару і далікатнага салодкага смаку«Барбарисовый мед»  — «Пчеловодство. РУ».

Лекавае прымяненне Як лекавая расліна вядомы са старажытных часоў, у Старажытным Вавілоне і Старажытнай Індыі.

Лекавай сыравінай з’яўляюцца лісце () і корань () барбарыса звычайнага. Лісце нарыхтоўваюць у час бутанізацыі і цвіцення; корні — ранняй вясной да распускання пупышак або ўвосень пасля паспявання пладоў.

Настойка з лісця барбарыса валодае кровесупыняючым (павышае згусальнасць крыві) і жоўцегонным дзеянне м. Прэпараты барбарыса стымулююць скарачэнне мускулатуры, звужваюць сасуды асобных органаў, выклікаюць паніжэнне тонусу жоўцевага пузыра, валодаюць болесуцішальным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Берберын, які вылучаюць з барбарысу, ужываецца ў навуковай медыцынскай практыцы. Ён выкарыстоўваецца пры лячэнні захворванняў жоўцевага пузыра — халецыстыту і жоўцевакаменнай хваробы, а таксама некаторых злаякасных пухлін .

У народнай медыцыне і гамеапатыі барбарыс выкарыстоўваецца як кровесупыняючы сродак, а таксама пры захворваннях нырак, печані, мачавых шляхоў, а таксама як патагоннае. Экстракт з лісця барбарыса вядомы як кровесупыняючы сродак пры жаночых захворваннях.

Класіфікацыя

Таксанамія Від Барбарыс звычайны ўваходзіць у род трыбы падсямейства сямейства порядка .

Прадстаўнікі У рамках віду існуе шэраг формаўПаводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).:  — з цёмна-чырвона-фіялетавымі чашалісцікамі. Найбольш частая форма;  — лісце з белай аблямоўкай па краі;  — лісце залаціста-чырвонае. Рэдкая форма;  — лісце буйное;  — плады больш буйныя, круглявыя;  — лісце круглявае;  — лісце глыбока-зубчастае;  — ствол, разгалінаваны ў верхняй частцы;  — плады ярка-жоўтыя;  — плады белыя ці жоўтыя;  — плады без насення;  — плады слаба кіслыя, саладкаватыя;  — парасткі моцна рабрыстыя.

Барбарыс у культуры

У літаратуры {| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 1em; margin-right: 1em; font-size: 85%; background:#c6dbf7; color:black; width:23em; max-width: 25%;" cellspacing="5" | style="text-align: left;" | Можа, гонкі ён, як хвоя? Мажны, нібы баабаб? Аграменны, бы секвоя, ці пяшчотны, нібы граб? Ды смяецца брат Кастусь: - Барбарыс — калючы куст! |- | style="text-align: left;" | Алена Церашкова. «Барбарыс».Алена Церашкова. «Барбарыс» |} Алена Церашкова напісала жартаўлівы дзіцячы верш пра барбарыс.

Літаратура Анціпаў В. Р., Вынаеў Г. У.'' Барбарыс // — С. 235—236.

Спасылкі Барбарыс звычайны на сайце USDA NRCS Барбарис обыкновенный в Энциклопедии декоративных садовых растений

Катэгорыя:Барбарысавыя Катэгорыя:Кусты