The Chordettes — амерыканскі жаночы квартэт, які выконваў а капэла і спецыялізаваўся на традыцыйнай папулярнай музыцы. Працавалі ў перыяд з 1946 па 1961 гады; першы буйны хіт — песня «Mr. Sandman», выкананая ў 1954 годзе, другі поспех прыйшоў з песняй «Lollipop» у 1958 годзе.
Гурт меў фан-клуб са значнай колькасцю ўдзельнікаў, які ўзначальваецца Джодзі Дэстэфана (Jody Destefano).
Кар’ера Гурт быў створаны ў Шэбайгане, штат Вісконсін, у 1946 годзе. Першапачаткова ў склад гурта ўваходзілі Джанет Эртэл (21 верасня 1913 — 4 лістапада 1988), Кэрал Башмэн, Дораці Шварц і Джыні Осбарн (25 красавіка 1928 — 19 мая 2003). У 1952 годзе Лін Эванс замяніла Дораці Шварц, а ў 1953 годзе Марджы Нідхэм замяніла Джыні Осбарн, якая пазней вярнулася ў склад гурта. Нэнсі Овертан (6 лютага 1926 — 5 красавіка 2009) таксама прысутнічала ў гурце, але ніколі не брала ўдзел у гуказапісу. Першапачаткова яны гралі фолк-музыку як The Weavers, але затым змянілі стыль. Магчыма, частка змен была праведзена пад уплывам бацькі Осбарн.
Дыскаграфія
Сінглы Год СінглПазіцыі ў чартахU.S.U.S.R&BU.S.ACUK 1954 «Mr. Sandman» 1 11 1956 «The Wedding» 91 «Eddie My Love» 14 «Born To Be With You» 5 8 «Lay Down Your Arms» 16 «Teen Age Goodnight» 45 1957 «Just Between You and Me» 8 «Soft Sands» 73 1958 «Lollipop» 2 3 6 «Zorro» 17 1959 «No Other Arms No Other Lips» 27 «A Girl’s Work Is Never Done» 89 1960 «A Broken Vow» 102 1961 «Never On Sunday» 13 4 «Faraway Star» 90
Альбомы The Chordettes Sing Your Requests (1954)
Спасылкі
Гісторыя песні Lollipop
Катэгорыя:Поп-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Квартэты