Сэр Бэн Кінгслі (; сапраўднае імя Крышна Панда Бханджы, ; нар. 31 снежня 1943) — брытанскі акцёр.

Біяграфія Бэн Кінгслі нарадзіўся 31 снежня 1943 года ў Скарбора, графства Іаркшыр. Бацька — урач Рахімтула Харджы Бханджы, гуджарацкага паходжання з Кеніі (у сваю чаргу яго бацька паходзіў з вострава Занзібар); маці — брытанская актрыса і мадэль Ганна Ліна Мэры Гудман, яўрэйскага паходжанняБіяграфія на сайце imdb.com. Сваю кар’еру пачаў з тэатральнай сцэны. Па парадзе бацькі ўзяў мілагучны сцэнічны псеўданім. З 1967 года член трупы Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра. Першая роля ў кіно — у фільме «Страх адкрывае дзверы» (1972). Пасля гэтага здымаецца ў тэлесерыялах. У 1982 годзе сыграў у карціне Рычарда Атэнбора «Гандзі», за ролю ў якой быў ганараваны прэміі «Оскар».

Апроч гэтага, намінаваўся на «Оскар» у 2002 годзе за ролю ў фільме «Сексуальнае стварэнне» і праз год за ролю ў фільме «Дом з пяску і смугі».

У 2000 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Брытанскай Імперыі.

Выбраная фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Il canto sospeso

Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры