Дагаберт III (; — паміж 3 верасня і 31 снежня ) — кароль франкаў, кіраваў у 711—715 гг., з дынастыі Меравінгаў. Дагаберт быў сынам караля Хільдэберта III і Эдоны. Імя Дагаберт у перакладзе са старажытнагерманскай азначае «бліскучы, як дзень».
Біяграфія Дагаберт атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі кароны трох франкскіх каралеўстваў — Нейстрыі, Бургундыі і Аўстразіі — ва ўзросце дванаццаці гадоў. Рэальная ўлада, аднак, знаходзілася ў руках мажардома Піпіна Герыстальскага, які кіраваў у Аўстразіі. У Нейстрыі мажардомам быў яго сын Грымаальд. Аднак абодва яны паміраюць у 714 годзе. Новым мажардомам стаў непаўнагадовы сын Грымаальда Тэадаальд.
Смерць Піпіна выклікала адкрыты канфлікт паміж яго спадчыннікамі і нейстрыйскай шляхтай, якая выбірала мажардомаў. Удава Піпіна Плектруда кіравала каралеўствам ад імя караля Дагаберта III і мажардома Тэадаальда, абодвух непаўналетніх. Нейстрыйская знаць скарысталася гэтым, каб падняць паўстанне. Яны аб’ядналіся ў лесе недалёка ад Кампьені і разбілі войска аўстразійцаў. Пасля гэтага Нейстрыя аднавіла сваю незалежнасць і прызначыла новага мажардома ў асобе Рагенфрэда.
Пакуль увага кіраўнікоў была адцягнута вайной з фрызамі на поўначы, у кароткае валадаранне Дагаберта пачалося адасабленне абласцей паўднёвай Галіі: Саварык, ваяўнічы біскуп Асера, у 714 і 715 гадах на свой страх і рызыку падпарадкаваў сабе Арлеан, Невер, Авалон і Тонер, а Эўдон у Тулузе і Антэнор у Правансе сталі фактычна незалежнымі кіраўнікамі.
Пасля цалкам безаблічнага валадарання Дагаберт III памёр паміж 3 верасня і 31 снежня 715 года ва ўзросце 16 гадоў.
Спасылкі
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя Катэгорыя:Каралі франкаў Катэгорыя:Меравінгі