Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі (УС Расіі) — дзяржаўная ваенная арганізацыя Расійскай Федэрацыі, прызначаная для адбіцця агрэсіі, накіраванай супраць Расійскай Федэрацыі, для ўзброенай абароны цэласнасці і недатыкальнасці яе тэрыторыі, а таксама для выканання задач у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Расіі.

У склад УС Расіі ўваходзяць віды УС: сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы, ваенна-марскі флот; асобныя роды войскаў — касмічныя, паветрана-дэсантныя войскі і РВСН; цэнтральныя органы ваеннага кіравання; тыл Узброеных сіл, а таксама войскі, якія не ўваходзяць у віды і роды войскаў.

УС Расіі сфарміраваны 7 мая 1992 года. Гэта адны з найбуйнейшых УС свету, колькасць іх асабістага складу складае каля 1 000 000 чалавек. Узброеныя Сілы Расіі адрозніваюцца наяўнасцю найбуйнейшага ў свеце арсенала зброі масавага паражэння, у тым ліку ядзернай, і добра развітой сістэмай сродкаў яе дастаўкі.

Удзел ва ўзброеных канфліктах Краіны, у якіх узброеныя сілы РФ вялі ваенныя дзеянні пасля свайго заснавання:

Грузія 1991—1993 гг. (Грамадзянская вайна ў Грузіі) Малдова 1992 г. (Прыднястроўскі канфлікт) Таджыкістан 1992—1997 гг. (Грамадзянская вайна ў Таджыкістане) Грузія 1992—1993 гг. (Грузіна-абхазская вайна) Расія (Ічкерыя) 1994—1996 гг. (Першая чачэнская вайна) Расія (Дагестан) 1999 г. (Дагестанская вайна) Расія (Ічкерыя) 1999—2009 гг. (Другая чачэнская вайна) Грузія 2008 г. (Расійска-грузінская вайна) Расія 2009—2017 гг. (Барацьба з тэрарызмам на Паўночным Каўказе) Крым, Украіна 2014 г. (Анексія Крыма Расіяй) Украіна 2014—н.ч. (Вайна на ўсходзе Украіны, Расійска-ўкраінская вайна) Сірыя 2015—н.ч. (Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі) ЦАР 2018—н.ч. (Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы)

Гл. таксама Спіс расійскіх ваенных аб’ектаў за мяжой

Спасылкі

Афіцыйная старонка міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Сайт ФЦП «Служба па кантракце» Ваенны ўніверсітэт Міністэрства абароны Расіі Аналіз УС Расіі Поўны спіс ваенных вну Уся расійская армія-2005, Камерсант Карты ваенных акруг (з указаннем ваенных баз, аэрадромаў і г. д.) Дыслакацыя Ўзброеных сіл Расіі — карты часопіса «Камерсант-Улада» Маршалы і Генералы Расіі Еўрапейскія эксперты лічаць, што Расія мацней, чым прызнаецца Пра расійскую армію для моладзі Пераўзбраенне з нулявым эфектам, ng.ru, 2008-05-28 Сайт Атрына прысвечаны тэме Айчыннага караблебудавання ў перыяд паміж 1945—2005 гадамі Баявыя ўрокі пяцідзённай вайны на Каўказе, contr-tv.ru