«AMAROKA» (чытаецца Амаро́ка) — беларускі музычны гурт, створаны Змітром Афанасенкам у Мінску ў снежні 2005 года. Стыль — панк-рок. Мовы тэкстаў — беларуская і англійская. Гурт выдаў альбомы «Raketa» (2007), «Trably» (2009), «PULS» (2011), «Pastka» (2013), Virus (2014), некалькі сінглаў, удзельнічаў у некалькіх складанках беларускай музыкі «Чарнобыльскі вецер» і «НезалежныЯ».

Назва гурта Лідар гурта знайшоў слова «Амарока» ў перавыданні слоўніка Вацлава Ластоўскага 1924 года. Яно азначае прывід, або здань, якая ўплывае на ўсё вакол, паводле іншых крыніц, «амарока» значыць «галюцынацыі»Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. Варшава 2004. с. 271. .

Гісторыя

Першапачатковыя склады гурта. Альбом «Raketa» (2005—2008)

Гурт быў створаны ў снежні 2005 года. На той час сярод удзельнікаў гурта былі: Зміцер Афанасенка — вакал, гітара. Нарадзіўся 21 сакавіка 1987 года ў Мінску. Выпускнік Геаграфічнага фультэта БДУ. Адзін з заснавальнікаў «Арт сядзібы» і Symbal.by. Стас «Sid» Млявы — бас. Сяржук Белабоцкі — ударныя.

Частку песеннага матэрыялу Зміцер узяў ад свайго папярэдняга гурта «Каранцін», які быў створаны яшчэ падчас вучобы ў 10-м класе. Таксама музыкі гралі каверы на творы сваіх улюбёных каманд. З цягам часу гурт напрацаваў свае «амарокаўскія» спевы, распачалася падрыхтоўка да канцэртаў. На кароткі час (2006 год) да гурта далучыўся другі гітарыст — Уладзіслаў Пугач.

У студзені 2006 быў запісаны першы сінгл гурта — «Людзі», які трапіў на зборнік «», прымеркаваны да 20-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. Гэта песня была перазапісана і ўвайшла ў склад новага альбома «Pastka». Першым поспехам для гурта стаў канцэрт культавага «N.R.M.», дзе «AMAROKA» разагравала публіку. У хуткім часе гурт пакінуў гітарыст Уладзіслаў Пугач. У гэты час гурт выступаў на такіх канцэртах, як «Панк Рэвалюцыя 1,2,3».

У вясну 2007 года да гурта далучыўся Міхаіл Млявы (сола-гітара), старэйшы брат бас-гітарыста Сіда. Міхаіл прымаў удзел у стварэнні новых спеваў і распрацоўцы партый да ўжо існуючых. Вынікам стаў першы альбом гурта — «Raketa» (снежань 2007). Альбом атрымаўся неадназначным, што можна патлумачыць рознабаковым стаўленнем да музыкі кожнага ўдзельніка, неакрэсленасцю стылю, пошукам сябе. Альбом быў запісаны на хатняй студыі вакаліста «Karantin Rec.» (бубновыя партыі — студыя Seper 8).

Праз часты пропуск рэпетыцый, здараецца канфлікт і гурт пакідаюць адразу два ўдзельнікі — Стас Млявы (бас-гітара) і Сяргей Белабоцкі (барабаны). Вакансію бас-гітарыста займае даўні сябар гурта — Міхаіл Шэстак, а на месца ударніка прыходзіць Айзік (Стас Навіцкі). Менавіта новаму ўдарніку гурт абавязаны сучаснай стылістыкай: на змену дэпрэсіўнаму цяжкаму року з элементамі хард-кору прыходзіць пазітыўны і вясёлы панк-рок. У гэты час з’яўляюцца такія песні, як «Траблы», «Верагоднасць», робіцца перааранжыроўкі на старыя творы. Песня «Імёны Свабоды» трапляе на зборнік «НезалежныЯ».

Станаўленне стылю. EP «Trably» (2008—2009) Восенню 2008 года гурт распачынае актыўную працу: вяртаюцца бас-гітарыст і ўдарнік з першага склада, месца другога гітарыста часова займае Міхаіл Шэстак (Міхаіл Млявы знаходзіўся ў войску).

З верасня па снежань 2008 года «AMAROKA» грае на шэрагу фэстаў: у падтрымку Міхаіла Млявага адбываецца беспрэцэдэнтны канцэрт «Military STOP» у ваеннай частцы, граюцца гаражнікі.

У кастрычніку да гурта далучаецца трубач Пятрусь (Андрэй Шулякоўскі), што набліжае стыль да ska-punk. У пачатку 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх канцэртах, як PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) і UnReal Student Life 2009.

Май прыносіць «папаўненне» — трамбон (Максім Канавалаў з гурта «Делай Зарядку»). У жніўні вяртаецца з войска гітарыст Міхаіл Млявы, акрэсліваецца стыль выканання (паміж брытанскім і каліфарнійскім панк-рокам), вядзецца падрыхтоўка да новай канцэртнай праграмы.

З верасня па снежань 2009 года гурт прымае ўдзел у такіх імпрэзах, як «Rock Battle 2009», «Positive Punk Rock», «Такія Пернікі» і інш.

У лістападзе быў запісаны EP пад назвай «Trably», у склад якога ўвайшлі толькі новыя спевы: «Cry Baby», «Сэрца ў Нью-Ёрку», «MTV», «Траблы». А ўжо 20 снежня адбылася яго прэзентацыя ў клубе «Добрыя Мыслі». За некалькі дзён да прэзентацыі гурт цяпер ужо назаўжды пакідаюць Стас Млявы і Сяргей Белабоцкі. Канцэрт адбываецца ў міні-складзе: Зміцер Афанасенка (вакал, ударныя), Міхаіл Млявы (сола-гітара) і Міхаіл Шэстак (бас-гітара).

Канцэртны перыяд (2010) Невялікі перапынак і ў лютым да гурта далучаецца ўдарнік Санчэс (Аляксандр Кунскі), высокі ўзровень валодання інструментам дадае гурту больш выразнасці і стылістычнай акрэсленасці.

Канцэрты за гэты час: «Kill your TV set», «Tribute to RAMONES in Minsk», фестываль «Второе Дыхание», «PunkRock Show», «NoN-stop Punk Gig», «Positive Punk-rock AMAROKA in Эндорфин», «Палац мастацтваў», «AMAROKA at FleshMobFest».

Канец восені 2010 года — гурт фактычна распадаецца. Міхаіл Млявы сыходзіць з гурта і ўтварае ўласны гурт Turbo Lovers, разам з ім сыходзяць басіст Міхаіл Шэстак і бубнач Аляксандр Кунскі. Выпадкова на адным з канцэртаў Зміцер заўважае на сцэне гітарыста гурта «Априори» Аляксея Вінакурава, падыходзіць да яго пасля сэта і запрашае граць панк-рок, на што Аляксей адказвае, што заўжды марыў граць панк. Такім чынам з гурта «Априори» пераходзяць новы лідар-гітарыст Аляксей Вінакураў і пазней бубнач Ціхан Батура. У гурт вяртаецца Міхаіл Шэстак — бас-гітара. Рыхтуецца новая праграма, адбываюцца канцэрты ў Мінску.

EP «PULS». Рост папулярнасці (2011—2012) Май 2011. Выходзіць альбом «Puls»Группа Amaroka выпустила позитивный альбом (+скачать) / Experty.by. Запіс адбыўся ў Ваўкавыску на студыі «Seventh Heaven Records» гукааператар Андрэй Шлык, мастэрынг рабіў сябра гурта з Гродна — Ян Каламыцкі з гурта SND, выдавецтвам займаліся самі ўдзельнікі. Прэзентацыя праходзіць пры поўнай зале ў клубе «Салтайм».

Далей гурт прымае ўдзел у фестывалях: «Басовішча» (Польшча), «The Second Wave» (Слуцк), таксама ў прэзентацыі гульні «World of Tanks», грае на «Рок дзяды 2011».

У жніўні ў гурта рабуюць рэпетыцыйную кропку, крадуць гітары, мікрафоны і ўзмацняльнае абсталяванне, але канцэртная дзейнасць не спыняецца, а следства па справе нічога не дае. З інструментамі дапамагаюць сябры, прыходзіцца перабівацца і прасіць інструменты ў музыкантаў з розных гуртоў.

У снежні 2011 адбываецца прэзентацыя першага афіцыйнага кліпу на песню «Пульс», на новай культурніцкай пляцоўцы — «Арт Сядзіба».

У вясну 2012 гурт выпраўляецца і грае некалькі канцэртаў у Польшчы: «Салідарныя з Беларуссю» (Гданьск, Шчэцін), удзельнічае ў фестывалі «Прамень сонца» з гуртамі «N.R.M.» і «Папрыка Корпс».

15 верасня 2012 гурта забараняюць канцэрт у клубе «Салтайм» з-за крамольнай назвы «Вусатая вечарына». Гурт запрашаюць на фестываль «Амбасовішча» ў пасольстве ЗША ў Мінску. Амерыканскі консул высока ацэньвае музыку і выкананне гурта.

Восенню 2012 гурт рыхтуецца да запісу новага альбома і грае некалькі канцэртаў у Польшчы (Варшава і Беласток) па выніку тура зняты кліп на песню «Naš čas».

Альбом «Pastka» (2013) Люты 2013 — прэзентацыя кліпаў на песні «Budź ščaślivaj» і «Naš čas», якія былі запісаны зімой 2012 і ўваходзяць у склад альбома «PULS». У сакавіку з гурта сыходзіць па сямейных абставінах ударнік Ціхан Батура і на яго месца пасля доўгіх перамоваў вяртаецца стары ўдзельнік Санчэз. Пачынаецца праца над чацвёртым альбомам «Pastka». Мэнаджарам гурта становіцца Павал Белавус.

Запіс інструментаў адбываецца ў Мінску на студыі «Mapletree», вакал музыкі едуць пісаць у Ваўкавыск да — гукарэжысёра Андруся Шлыка, мастэрынг робіць Ян Каламыцкі на студыі «BigBrain Production» у Гданьску (Польшча). Прэзентацыя альбома адбылася 26 мая ў клубе «Re:Public», горад Мінск.

Гітарыст the Offspring узгадаў пра творчасць гурта AMAROKA падчас інтарвію для парталу Ultra-Music, днём раней яму падарыў дыск з альбомам «Pastka» журналіст tut.by Аляксандр Арсёнаў

29 снежня 2013 прэзентацыя кліпа на песню «Разрываеш» з алімпійскай чэмпіёнкай Алінай Талай у галоўнай ролі.

Альбом «Virus» (2014) 16 лютага 2014 AMAROKA выступае на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве і выпускае кліп на песню «Pradajem» з альбома Pastka.

У красавіку тур па Польшчы: Шчэцін, Лодзь, Кракаў, ў Варшаве AMAROKA выступае з гуртамі Ляпіс Трубяцкі, Maleo Reggae Rockers, .

Вясной гурт скончыў працу над альбомам «Virus». Альбом распаўсюджваўся нетрадыцыйным метадам: той, хто жадаў атрымаць яго, запаўняў спецыяльную форму і атрымоўваў паштоўку з QR-кодам, праз які можна было спампаваць песніБеларускі панк-гурт AMAROKA рассылае QR-паштоўкі зь Virus’ам / Радыё Свабода. У 2014 годзе адбываліся забароны выступаў гурта, у тым ліку была забаронена прэзентацыя альбома «Virus»Гурт «AMAROKA» афіцыйна стаў забароненым / Tut.by.

20 снежня 2015 года апублікаваны супесны кліп AMAROKA і футбольнага клуба «Іслач» на песню «Замятае зіма».

У 2016 годзе было абвешчана пра спыненне існавання калектывуАбвестка пра роспуск калектыва / Vk.com. Пазней былі прадстаўленыя публіцы некалькі рэлізаў, якія гурта Амарока не паспеў прэзентаваць. Сінглы: «Abdymi» (2016), «Dzied tata j Ja» (2016).

У 2017—2019 гадах Зміцер Афанасенка працягваў акустычныя выступы з праграмай гурта AMAROKA, з удзелам гітарыста Уладзя Лепяшынскага з гурта «Лепшы Квас».

У 2018 годзе гурт поўным складам выступае на БНР100 каля Опернага тэатру.

У 2022 годзе гурт выпускае два новых самотніка: «Paliacim» (2022) і «Zorki» (2022). На трэк «Paliacim» быў зроблены кліп, які быў зняты адным дублем і намаляваны мастачкай Крысцінай Тарасевіч.

Дыскаграфія

Альбомы Raketa (2007) Trably (2009) PULS (2011) Pastka (2013)Amaroka «Пастка» (+аўдыё) / Experty.by Virus (2014)

Самотнікі

Ludzi (2006) Imiony Svabody (2010) Štučny śviet (2013) Pa vienach (2014) Dzied tata i ja (2016) Abdymi (2017) Paliacim (2022) Zorki (2022)

Удзел у зборніках Чарнобыльскі Вецер (2006) — «Людзі» НезалежныЯ (2008) — «Імёны Свабоды» Punk Army (2010) — Trably

Канцэртаграфія

2006 20.02.2006 AMAROKA_Ludzi/ skladanka Charnobylski Viecer

7.05.2006 AMAROKA/N.R.M. Palac Mastactvau

14.11.2006 Punk Revolucyja №X. Simple 68

2007 23.08.2007 Punk Revolucyja №X. in Borisov DK

7.10.2007 BGU Takija Perniki festyval

20.12.2007 AMAROKA/RAKETA Prezetnacyja albumu

2008 22.02.2008 AMAROKA na UnReal student life 2008.

25.03.2008 AMAROKA_Imiony svabody/Nezaleznyja skladanka

20.04.2008 AMAROKA akustyka. Masherava 8

14.05.2008 My rock/ Rock may. Da club

31.05.2008 Punk Revolucyja №X. Akvaryum

14.12.2008 Millitary STOP. Army bace № 86

30.12.2008 AMAROKA vs !OtHERos!. Garaz 32

2009 3.02.2009 Batttle (Butle))) AMAROKA & GOST, Coffeecore band. Garaz 32

6.02.2009 Кватэрнік AMAROKA!!!!+ гурт Сонечны Сахалін)))

6.03.2009 AMAROKA in Garaz. Garaz 32

22.03.2009 PUNK-ROCK (AMAROKA & !OtHERos!) Сядзіба БНФ

31.03.2009 UnReal student life 2009:)

30.04.2009 МИР,ТРУД,ПАНК. DA Club

7.10.2009 AMAROKA in Chocolate club

2.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009

10.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009, паўфінал…

15.11.2009 Pozitiv punk-rock party in Chocolate club positive Punkrock Party15.11.2009

17.11.2009 Dzen' Studenta!!! R-club

26.11.2009 AMAROKA на Rock Battle 2009, Фінал

4.12.2009 AMAROKA intarnet prezentacyja EP albomu [TRABLY]

14.12.2009 [Такие Прянники] БГУ фестиваль AMAROKA — Дагары Нагамі!!!

20.12.2009 Prezentacyja EP [TRABLY] 20.12.2009 BiG family GiG in Pub Dobrye mysli

2010 18.02.2010 Kill your TV set Kill your TV set 19.02.2010 Daclub 18:00

25.02.2010 Rock Sparring (sparring.by)

27.02.2010 Tribute to RAMONES in Minsk 27.02.2010 Tribute to RAMONES in Minsk

21.03.2010 Birthday Gig (Zmicer birthday) Birthday Gig

13.04.2010 фестіваль «Второе Дыханіе» (клуб Реактор 2 тур) конкурс альтернативного рока Второе Дыхание 627 апреля, клуб РЕАКТОР

17 Rocknroll Licej party АДМЕНЕНЫ!!!!

27.04.2010 Финал фестиваля «Второе Дыхание» (клуб Реактор — Финал) AMAROKA на фестывалі Второе Дыхание club Reactor

30.04.2010 CALIFORNIJA Днюха Насти на коттедже PunkRock Show 30.04.2010