Тка́нкавая ва́дкасць, пазаклетачная вадкасць — вадкасць, што запаўняе міжклетачныя прасторы ў тканках і органах жывёл і чалавека.
Адцякае з органаў у лімфатычныя сасуды і ператвараецца ў лімфу. Утрымлівае прадукты абмену рэчываў і рэчывы, якія паступаюць з крыві. Складае 26,5 % масы цела чалавека, каля 45 % вады ў арганізме, разам з крывёй і лімфай утварае ўнутранае асяроддзе арганізма.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Біялагічныя вадкасці