Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС)Таксама ўжываецца назва Еўрапейскі Звяз, радзей Еўрапейская Унія. — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.

Займае плошчу каля 4,233,255 км². Прыкладнае насельніцтва саюза — 448 мільёнаў чалавек.

Дзяржавы-члены

У Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў: НумарДзяржаваГод уступлення119952200731957420045195761981719738197391986101957112004122004132004141957152004161957171986182004192007202004212004221995231957242013252004261995272004

Кандыдаты на ўступленне 9 краін маюць статус афіцыйных кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз: НумарДзяржаваГод атрымання статусу кандыдатаГод пачатку перамоваў1201420202200520203201220144199920055201020126202220237202220238202292023

Гісторыя

Ідэі пан’еўрапеізму, якія доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.

Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вугалю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952 года.

З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 годзе заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 годзе яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).

Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.

Пашырэнне

У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці). Год Краіна Агульнаяколькасцьчленаў 1957 6 1973 9 1981 10 1985 (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выйшла з супольнасці 10 1986 12 1990 ГДР (далучылася да ФРГ) 12 1995 15 2004 25 2007 27 2013 28 2020 выйшла з саюза 27

Нарвегія У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.

Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС 1951 — Парыжская дамова і стварэнне Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі (ЕАВС) 1957 — Рымская дамова і стварэнне Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) і Еўратама 1967 — дамова аб зліцці, у выніку якой была створана адзіная Рада і адзіная Камісія для трох еўрапейскіх супольнасцяў 1979 — першыя ўсенародныя выбары ў Еўрапейскі парламент 1985 — падпісанне Шэнгенскага пагаднення 1986 — Адзіны еўрапейскі акт — першая істотная змена ўстаноўчых дамоў ЕС 1993 — Маастрыхцкая дамова і стварэнне на аснове Супольнасцяў Еўрапейскага саюза 1999 — уводзіны адзінай еўрапейскай валюты — еўра (у наяўным звароце з 2002) 2004 — падпісанне Канстытуцыі ЕС (у сілу не ўступіла) 2007 — падпісанне Лісабонскага дагавору 2007 — лідары Францыі, Італіі і Іспаніі абвясцілі аб стварэнні новай арганізацыі — Міжземнаморскага саюза 2020 — выхад Вялікабрытаніі з саюза 2022 — наданне Украіне, Малдове і Босніі і Герцагавіне статуса кандыдата на ўступленне

Дагаворы

Геаграфія

Геаграфічнае становішча Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходзіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 448 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еўропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя.

Найбольш буйныя моры: Міжземнае на поўдні (у ім выдзяляюць Лігурыйскае і Тырэнскае каля берагоў Францыі і Італіі, Адрыятычнае паміж Італіяй і Харватыяй, таксама Іанічнае і Эгейскае) Кантабрыйскае мора (другая назва — Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.

Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.

Рэльеф Нягледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а найніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.

Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Іспаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапнні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.

Унутраныя воды Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходзяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.

Клімат Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат у паўднёваеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.

Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цёплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль усе еўрапейскія курорты.

Карысныя выкапні Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.

Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх у Расіі, Алжыры, Лівіі і Нарвегіі.

Вугаль распаўсюджаны ў Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшчы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.

Экалогія Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.

Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферу Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.

Забруджванне мора

Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.

Забруджванне бытавым смеццем Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з смеццем, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.

Сістэма кіравання

Еўрапейскі савет

Еўрапейская камісія

Еўрапейскі парламент

Савет Еўрапейскага саюза

Суд Еўрапейскага саюза

У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.

Іншыя органы

Раздзяленне кампетэнцыі

Прававая сістэма

Замежныя справы

Эканоміка thumb|right|Манеты і банкноты еўра

Саюз мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. У Саюзе дзейнічае свая фондавая біржа. ЕС з’яўляецца ўдзельнікам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза.

Нягледзячы на тое, што для ўсіх удзельніц ЕС дзейнічаюць адзіныя патрабаванні, узровень эканамічнага развіцця з’яўляецца розным. Найбольшы ВУП фарміруецца ў наступных краінах: Германія, Францыя, Італія, Іспанія. Да выхаду Вялікабрытаніі з ЕС яна таксама была ў спісе перадавых краін саюзаАсаблівасці сучаснага стану эканомікі краін ЕС.

Валютны саюз