Балясла́ў Ры́чардавіч Брэ́жга (; (31 сакавіка), Рэжыцкі павет — , Рыга) — беларускі і латвійскі гісторык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг. Доктар гісторыі (1933), прафесар. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Даследчык гісторыі Беларусі і Латгаліі, актыўны ўдзельнік беларускага навуковага і грамадскага жыцця ў міжваеннай Латвіі.

Біяграфія Раннія гады і адукацыя Нарадзіўся 31 сакавіка (12 красавіка) 1887 года ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні ў сям’і сталяра. У 1904 годзе скончыў Рэжыцкае гарадское трохкласнае вучылішча. У 1908 годзе паступіў на вайсковую службу, якую адбываў у Віцебску. У 1910 годзе скончыў экстэрнам Віцебскую Аляксандраўскую гімназію. У 1911 годзе паступіў на вучобу ў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута.

Ваенная служба З пачаткам Першай сусветнай вайны прайшоў паскораны курс у Тыфліскім ваенным вучылішчы і быў выпушчаны ў 9-ы Сібірскі стралковы полк. 17 лістапада 1914 года быў цяжка паранены ў пахвінную вобласць каля вёскі Хальена. Пасля працяглага лячэння ад ранення быў пераведзены ў штаб Дзвінскай ваеннай акругі. Выконваў абавязкі старшага ад’ютанта ўпраўлення Дзвінскай зводнай запасной інжынернай брыгадыБрежго Болеслав Ричардович. У 1917 годзе атрымаў чын паручніка.

Навуковая кар'ера ў Віцебску 27 лістапада 1917 года як вольны слухач скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута па археалагічным і археаграфічным аддзяленнях. 2 снежня таго ж года быў абраны правадзейным членам інстытута і пакінуты пры кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю» для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 6 лютага 1918 года абраны загадчыкам Віцебскага аддзялення інстытута, а ў ліпені 1918 года стаў яго ганаровым членам.

Прадставіў тры дысертацыі на атрыманне званняў: вучонага археографа (архівіста) — «Архівы Полацка-Віцебскага края ў іх мінулым і сапраўдным» (руск.: Архивы Полоцко-Витебского края в их прошлом и настоящем, 1916); вучонага археолага — «Матэрыялы для археалагічнай карты Віцебскай губерні» (руск.: Материалы для археологической карты Витебской губернии, 1917); вучонага гісторыка мастацтваў — «Ян Матэйка як прадстаўнік польскага гістарычнага жывапісу» (руск.: Ян Матейко как представитель польской исторической живописи, 1918). За ўсе тры дысертацыі яму надалі званні і ўзнагародзілі залатымі медалямі.

З лістапада 1918 года працаваў асістэнтам кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю», са студзеня 1920 года — прафесар на розных кафедрах, з 7 сакавіка 1920 года — памочнік рэктара, а з чэрвеня 1921 да 1925 года займаў пасаду прарэктара інстытута. Адначасова з 31 сакавіка 1919 да 5 снежня 1923 года з'яўляўся ўпаўнаважаным Галоўнага ўпраўлення архіўнай справы РСФСР па Віцебскай губерні. На Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў (1924) ён выступіў з трыма грунтоўнымі дакладамі.

Дзейнасць у Латвіі У 1925 годзе Баляслаў Брэжга эміграваў у Латвію. Жыў у Рызе, дзе ў 1925—1937 гадах працаваў прафесарам Рускіх універсітэцкіх курсаў (з 1930 года — Рускі інстытут універсітэцкіх ведаў). Быў членам Таварыства садзейнічання акадэмічнай адукацыі. У 1933 годзе ў Брусельскім універсітэце паспяхова абараніў дысертацыю на ступень доктара гісторыі па тэме «Латгальскае сялянства ў 1772—1861 гадах».

Навуковец актыўна супрацоўнічаў з беларускай дыяспарай інтэлектуалаў. Ён усталяваў цесныя кантакты з Беларускім навукова-краязнаўчым таварыствам у Латвіі (БНКТЛ), куды бясплатна перадаў шэраг гістарычных прац са свайго кнігазбору. Таксама ён перадаў таварыству копію ўнікальнай карты Полацкага ваяводства (1579—1588), якую адшукаў у Ватыканскім музеі. У 1932 годзе кіраўніцтва БНКТЛ рыхтавала да выдання даследаванне Брэжгі «Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне». Першапачаткова планавалася перакласці працу з рускай на беларускую мову і надрукаваць у часопісе «Беларуская школа ў Латвіі», аднак, улічваючы высокі навуковы ўзровень тэксту, было вырашана выдаць яе ў выглядзе асобнай брашуры. У 1932 годзе Брэжга таксама кіраваў археалагічнай экспедыцыяй, якая даследавала руіны полацкага паселішча Герцыке{sfn|Грыбоўскі (БНКТЛ)|2023|с=69}}.

У 1937—1940 гадах Брэжга працаваў інспектарам Упраўлення па ахове помнікаў даўніны. Выступіў адным з арганізатараў Латгальскага цэнтральнага музея. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1940—1941 гадах займаў пасаду дырэктара Даўгаўпілскага павятовага дзяржаўнага архіва.

Пасля вайны, з 1945 года, быў прафесарам кафедры славянскай філалогіі Латвійскага ўніверсітэта. Адначасова з 1946 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Iнстытута гісторыі і матэрыяльнай культуры АН Латвійскай ССР.

Памёр 30 верасня 1957 года ў Рызе. Пахаваны на мясцовых могілках.

Навуковая дзейнасць Баляслаў Брэжга прысвяціў сваё жыццё вывучэнню гісторыі сувязей Беларусі і Латвіі, а таксама гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў на Віцебшчыне. Ён дэталёва даследаваў дагаворныя граматы паміж Рыгай і Полацкам, склаў шырокую бібліяграфію па гісторыі Беларусі. Як філолаг ён збіраў матэрыялы для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту. Аўтар больш чым 120 друкаваных навуковых прац, каля 30 з якіх непасрэдна прысвечаны гісторыі Віцебска і Полацка.

Сям’я Быў жанаты з Настассяй Рыгораўнай Брэжгай.

Працы Брежго Б. Инициалы и орнамент в актовых книгах Витебского архива древни актов XVI—XVIII столетий // Виленский вестник. 1915; Брэжго Б. Архівы i архіўная праца ў Віцебшчыне // Віцебшчына. Віцебск, 1925. Т. 1; Брэжго Б. Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII вв. // Школьная праца. Дзьвінск, 1926. Т. 1; Брэжго Б. Карта Полацкага ваяводства 1579—1588 гг. // Голас беларуса. Рыга, 1926. № 38; Breżgo B. Klasztor Taduliński na Witebszczyźnie // Ziemia. 1929. Nr.13; Breżgo B. Instytut archeologiczny // Ateneum Wileńskie. 1929. T. VI. Nr. 3—4; Брэжго Б. Архэолёгічны інстытут на Беларусі // Школа і жыццё. Рыга, 1930. № 1; Брэжго Б. Ахова помнікаў старажытнасьці на Віцебшчыне // Беларуская школа. Рыга, 1932. № 4, 5; 1933. № 4—6; Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933. (Адбітка з Гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. І). 38 с. Брэжга Баляслаў. Жалаба рыскае рады канца ХІІІ стаг. // Запісы Беларускага Навуковага Таварыства. Выданьне непэрыядычнае. Сшыток 1. Вільня, 1938. С. 35—40, іл. Брэжга Б. Мястэчка Глазомічы або Янавічы ў Віцебшчыне ў XVIII стагодьзі // Запісы Беларускага Навуковага Таварыства. Выданьне непэрыядычнае. Сшыток 1. Вільня, 1938. С. 50—53. Breżgo B. Sztuki piękne w kolegium oraz w akademii OO. Jezuitów w Połocku w XVIII i XIX w. // Prace i Materiały Sprawozdawcze Sekcji Historji Sztuki Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie. Wilno, 1938/39. T. 3. S. 29―39; Brežgo B. Latgolas inventari un generalmērišonas zemu aproksti (1695.—1784.). Daugavpils, 1943. 412 lpp.; Брежго Б. Р. Очерки по истории крестьянских движений в Латгалии, 1577—1907. Рига, 1956; Доклад Б. Р. Брежго «Об архивах и архивной работе в Витебской губернии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 58—90; Доклад Б. Р. Брежго «Сдача, прием, размещение и хранение архивных материалов в Белоруссии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 97—115; Доклад Б. Р. Брежго «О подготовке архивных работников в Белоруссии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 116—121.

Крыніцы

Літаратура Profesors Boļeslavs Brežgo / Sast. H.Strods. Rēzekne, 1990. 57 lpp. (змешчана бібліяграфія прац Брэжгі); Strods H. Vēsturnieks Boleslavs Brežgo septiņdesmitgadnieks // Latvijas PSR Zinātņu Akademijas Vēstis. 1957. Nr. 5 (118). 147.—157. lpp. (змешчана бібліяграфія прац Брэжгі); Zeile P. Latgales kultūras vēsture. Rēzekne: Latgales kultūras centra izdevniecība, 2006. 423.—425.lpp.;

Дорошенко В. В. Уроки историка Б. Р. Брежго // Археографический ежегодник за 1993 год. М.: Наука, 1995. С. 215—221; Екабсон Э. Историк Болеслав Брежго (1887—1957): неизвестное в биографии // Латыши и белорусы: вместе сквозь века. — Вып. 8., 2019. — ISSN 2312—2188 — С. 24-34.

Панізнік С. Ён уздымаў старонкі віцебска-полацкай даўніны // Полацк: карані нашага радавода. Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці. Міжнародная навуковая канферэнцыя 5—6 верасня 1995 года. Полацк, 1996. С. 191—194; Панізнік С. Ён уздымаў старонкі даўніны // Голас Радзімы. 1978. № 18; Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. 147 с.; Пішчулёнак, Міхаіл. Віцебшчына архіўная. // Беларусі гістарычны часопіс, № 4, 2002 г. Подлипский А. М. Витебская Александровская гимназия (1808—1918). Витебск, 1994. С. 54—56; Цаль Т. В. Брэжга Баляслаў Рычардавіч // Архівісты Беларусі. Біябібліяграфічны даведнік. Мінск: БелНДІДАС, 2006. С. 75—77; Цоя С. Русский институт университетских знаний в межвоенной Латвии // Русский мир и Латвия. Арабажинские курсы. Альманах. Вып. XXXII. Рига, 2013. С. 18—200.

Спасылкі

Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута Катэгорыя:Гісторыкі Латвіі Катэгорыя:Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Нарадзіліся 12 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1887 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэжыцкім павеце Катэгорыя:Памерлі 30 верасня Катэгорыя:Памерлі ў 1957 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Рызе