Агая () — рака на ўсходзе ЗША, левы і самы паўнаводны прыток Місісіпі.

Гідралогія Жыўленне змяшанае. Плошча басейна 528,1 тыс. км². Высокія паводкі ў халодны час года, нізкая летне-асенняя межань з мінімумам у жніўні — верасні. Сярэдні расход вады ля г. Метраполіс каля 8000 м³/сек, гадавы сцёк каля 250 км³. Найбольшыя ўздымы вады ў Пітсбургу (10-12 м), у Цынцынаты (17-20 м), у вусці (14-16 м). Перыядычна назіраюцца моцныя паводкі; ў 1887, 1913, 1927, 1937 яны мелі катастрафічны характар. Воды Агая забруджаныя сцёкамі прамысловых прадпрыемстваў.

Прытокі: Грын-Рывер, Кентукі, Тэнесі, Алегейні, Уобаш, Маскінгум.

Катэгорыя:Рэкі Заходняй Вірджыніі Катэгорыя:Рэкі Ілінойса Катэгорыя:Рэкі Індыяны Катэгорыя:Рэкі Кентукі Катэгорыя:Рэкі Агая Катэгорыя:Рэкі Пенсільваніі Катэгорыя:Прытокі Місісіпі