Сцяпан Пятровіч Крашаніннікаў (; , Масква — ) — рускі вучоны, даследчык Камчаткі. Акадэмік Пецярбургскай АН (1750).
3 1724 вучыўся ў маскоўскай Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, з 1732 ва ўніверсітэце ў Пецярбургу. Удзельнік 2-й Камчацкай экспедыцыі (1733—43). У 1733—36 падарожнічаў па Сібіры. У 1737—41 даследаваў паўвостраў Камчатка. На аснове сабраных матэрыялаў напісаў навуковую працу па геаграфіі, гісторыі, мовах і быце народаў Камчаткі («Апісанне зямлі Камчаткі»).
Яго імем названы востраў каля Камчаткі, мыс (на ваостраве Карагінскім) і гара на Камчатцы.
Літаратура Крашаніннікаў // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Катэгорыя:Даследчыкі Азіі Катэгорыя:Падарожнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акадэмікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэмічнай гімназіі