Аляксандр Канстанцінавіч Акуліч (, в. Стары Мазалаў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — , Масква) — генерал-лейтэнант (1940).

Біяграфія Нарадзіўся 15 студзеня 1888 года ў в. Стары Мазалаў Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

З 1915 года ў арміі, з 1917 года ў Чырвонай гвардыі, з 1918 года ў Чырвонай Арміі.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, начальнік штаба, камандзір брыгады. За ўзяцце Сівашскай дамбы (1920) узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцягат. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с..

У перыяд Айчыннай вайны ў 1941 годзе камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 года ў Савецкай Арміі.

Памёр 13 мая 1961 года ў Маскве.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі