Генрых Шуц (Heinrich Schütz; , Кёстрыц, Германія — ) — нямецкі кампазітар эпохі барока, капельмайстар, арганіст, педагог; заснавальнік нямецкай нацыянальнай кампазітарскай школы.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Дж. Габрыэлі (1609—13; Венецыя). Быў прыдворным капельмайстрам у Каселі, Дрэздэне, Капенгагене і інш. У 1657 атрымаў ганаровае званне прыдворнага капельмайстра.
Творчасць У сваёй творчасці выкарыстаў дасягненні італьянскай харавой (шматхорнага канцэртавання «венецыянскіх» майстроў), інструментальнай і сцэнічнай музыкі, абапіраўся на традыцыі нямецкай духоўнай і народнай музыкі. Аўтар першых нямецкай оперы «Дафна» (паст. 1627) і балета «Арфей і Эўрыдыка» (паст. 1638, не захаваліся). Пісаў мадрыгалы, духоўную музыку, у т.л. «страсці», псалмы, матэты. Стваральнік кантатна-аратарыяльнага жанру ў Германіі, які паўплываў на І. С. Баха і Г. Ф. Гендэля. Сярод яго вучняў аўтар трактата па кампазіцыі К. Бернгарт.
Найбольш вядомыя творы left|170px|Тытульная старонка «Псалмоў Давіда» Шуца|thumb
Ніжэй апублікаваны яго кнігі. Большасць з іх утрымлівае некалькі музычных опусаў; усяго існуе больш 500 асобных твораў Шуца.
Il primo libro de madrigali (Першая кніга мадрыгалаў) (Венецыя, 1611) Psalmen Davids (Кніга 1) (Дрэздэн, 1619) Historia der frolichen und siegreichen Aufferstehung ... (Дрэздэн, 1623) Cantiones sacrae (Freiberg im Breisgau, 1625) Psalmen Davids (Кніга) (Freiberg im Breisgau, 1628) Symphoniae sacrae (Кніга) (Венецыя, 1629) Musikalische Exequien (Дрэздэн, 1636) Kleine geistliche Konzerte (Кніга 1) (Лейпцыг, 1636) Symphoniae sacrae (Кніга 2) (Дрэздэн, 1647) Geistliche Chor-Music (Дрэздэн, 1648) Symphoniae sacrae (Кніга 3) (Дрэздэн, 1650) Zwölf geistliche Gesänge (Дрэздэн, 1657) Psalmen Davids (перагляд Кнігі 2) (Дрэздэн, 1661) Weihnachtshistorie (Калядная Араторыя) (Дрэздэн, 1664)
Літаратура Сазановіч Н. Шутц // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Кампазітары XVII стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Заснавальнікі нацыянальнага опернага мастацтва