Інфініты́ў ( — няпэўны) — пачатковая або неазначаная (раней недакладна называлася неазначальная) форма дзеяслова.
Адна з чатырох нефінітных (безасабовых) асноўных дзеяслоўных форм — абазначае паняцце дзеяння (або працэсу) у найбольш агульным выглядзе, не ўказваючы на асобу, лік, час, служыць для называння гэтага дзеяння і ў гэтым сэнсе можа прыраўноўвацца да формы назоўнага склону адзіночнага ліку скланяльных часцін мовы. Таму ў слоўніках многіх моў як загаловачнае слова слоўнікавых артыкулаў, прысвечаных дзеяслову, падаецца форма інфінітыва.
У беларускай мове Паводле паходжання ў славянскіх мовах інфінітыў — давальны склон аддзеяслоўных назоўнікаў.
У сучаснай беларускай мове ўтвараецца дадаваннем да дзеяслоўнай асновы суфіксаў -ць, -ці або -чы, якія паходзяць са старажытнага -ти (з пераходам [т’] у [ц’] і стратай и ў дзеясловах з асновай на галосны: чыта-ць, сея-ць, гавары-ць, але нес-ці, бег-чы, вез-ці, цер-ці).
Інфінітыў мае граматычныя формы трывання і стану (рабіць — зрабіць — зрабіцца). Інфінітыў таксама можа быць пераходным (правяраць сшыткі) і непераходным (плысці па рацэ), незваротным ці зваротным (весяліць — весяліцца, спаткаць — спаткацца).
Будучы дзеяслоўнай словаформай, інфінітыў захоўвае тое ж кіраванне, што і астатнія формы дзеяслова. У сказе выступае самастойна (як дзейнік, просты выказнік ці асноўная частка састаўнога выказніка, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць) і ў складзе аналітычных форм часу дзеяслова (буду ісці).
Гл. таксама Неасабовыя формы дзеясловаў англійскай мовы Супін
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нефінітныя формы дзеяслова