Карл Давід Тольме Рунгэ (Carl David Tolmé Runge; , — , ) — нямецкі матэматык, фізік і спектраскапіст.
Першыя гады свайго жыцця правёў у Гаване, дзе яго бацька Юліус Рунге быў дацкім консулам. Пазней сям’я перабралася ў Брэмен, дзе яго бацька рана памёр (у 1864 годзе).
Вучыўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Вейерштраса, у 1880 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph. D.) па матэматыцы, з 1886 года — прафесар матэматыкі ў Гановерскім універсітэце. У 1904 годзе па ініцыятыве Фелікса Клейна запрошаны ва Універсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене і ўзначаліў зноў адкрытую кафедру прыкладной матэматыкі. Лічыцца гістарычна першым нямецкім матэматыкам па гэтай дысцыпліне.
Яшчэ ў Гановеры ўнёс уклад у спектраскапіі. У Гётынгене, сумесна з М. Кутай распрацаваў метады колькаснага інтэгравання сістэм звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў — метады Рунгэ — Куты.
Даследаваў паводзіны паліномнай інтэрпаляцыі пры павышэнні ступені паліномаў — Феномен Рунге.
У вобласці функцыянальнага аналізу даследаваў аппраксіміруемасць галаморфных функцый — тэарэма Рунге.
Вядомая яго работа ў галіне вектарнага аналізу — Вектар Лапласа — Рунге — Ленца.
Яго імем названы Кратар Рунгэ на Месяцы.
Спіс прац Ueber die Krümmung, Torsion und geodätische Krümmung der auf einer Fläche gezogenen Curven (PhD dissertation, Friese, 1880) Analytische Geometrie der Ebene (B.G. Teubner, Leipzig, 1908) Graphical methods; a course of lectures delivered in Columbia university, New York, October, 1909, to January, 1910 (Columbia University Press, New York, 1912) Carl Runge und Hermann König Vorlesungen über numerisches Rechnen (Springer, Heidelberg, 1924) Graphischen Methoden (Teubner, 1928)
Бібліяграфія
Iris Runge: Carl Runge und sein wissenschaftliches Werk, Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1949. Биография
Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — С. 550.
Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Фізікі Германіі