Джузэпэ Пеана (; — ) — італьянскі матэматык. Унёс уклад у матэматычную логіку, аксіяматыку, філасофію матэматыкі. Стваральнік дапаможнай штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Больш за ўсё вядомы як аўтар стандартнай аксіяматызацыі натуральнай арыфметыкі — т.зв. арыфметыкі Пеана.
Біяграфія Пеана нарадзіўся ў маёнтку Тэта Галант у 5 кіламетрах ад Кунеа, дзе працавалі яго бацькі. Ён наведваў школу ў вёсцы Спінета, а пасля ў Кунеа. Паколькі яго дзядзька быў святаром у Турыне, ён накіраваўся туды, каб наведваць гімназію (з 1873), а потым універсітэт (з 1876).
У Турынскім універсітэце ён зрабіўся дацэнтам у галіне злічэння бесканечна малых велічынь (1884), а ў 1890 годзе — прафесарам. Ён быў міжнародна вядомым матэматыкам, адным з найбольш важных у свой час.
Пеана быў таксама вядомы як стваральнік штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Яго мова была адным з першых праектаў натуралістычнай штучнай мовы. Пеана склаў слоўнік мовы ў 1915 годзе і стаў прэзідэнтам Акадэміі інтэрлінгвы (якая раней мела назву Акадэмія Валапюка). Нягледзячы на тое, што ён меў свой уласны праект штучнай мовы, ён дзейнічаў дзеля самой ідэі міжнароднай мовы і ніколі супраць іншых праектаў.
Гл. таксама Аксіёмы Пеана Крывая Пеана
Літаратура
Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн., «ТетраСистемс», 2007. — С. 549. Gillies, Douglas A., 1982. Frege, Dedekind, and Peano on the foundations of arithmetic. Assen, Netherlands: Van Gorcum Kennedy, Hubert C., 1980. Peano: Life and Works of Giuseppe Peano. Reidel. Biography with complete bibliography (p. 195—209). E. Stamm, Wł. M. Kozłowski, S. Dickstein: Józef Peano , Repozytorium Cyfrowe Instytutów Naukowych
Катэгорыя:Стваральнікі і прапагандысты моў Катэгорыя:Матэматыкі Італіі