Уладзімір Пятровіч Алейнік (т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с., Смалявічы) — беларускі савецкі скакун у ваду з 10-мятровага трампліну. Заслужаны майстар спорту СССР (1978). З 1974 інструктар Спартыўнага камітэта БССР. У 1976 годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Срэбны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, двойчы чэмпіён Еўропы і двойчы чэмпіён СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.

Біяграфія Першы медаль (бронзу) атрымаў у 16-гадовым узросце на Летніх Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у наступным годзе атрымаў сваё адзінае золата на міжнародных спаборніцтвах — стаў чэмпіёнам Еўропы ў Ёнчэпінгу. Далейшыя выступы таксама былі даволі ўдалыя, хоць і не прыносілі больш першых месцаўПируэты судьбы Владимира Алейника .

У 1986 скончыў выступы з скачкамі ў ваду і заняўся лыжнай акрабатыкай. У 1987-м выйграў першы чэмпіянат і Кубак СССР па гэтаму віду. Выступаў на этапах Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе і Монт-Габрыэле, але з-за траўмы скончыў актыўную спартыўную кар'еру. У 89-м годзе Алейніка запрасілі трэнерам аўстрыйскай нацыянальнай каманды па фрыстайле. На гэтай пасадзе ён працаваў да 2002 года. Пасля стаў спартыўным чыноўнікам.

Літаратура т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі

Пируэты судьбы Владимира Алейника Vladimir Aleynik Vladimir ALEYNIK on www.the-sports.org

Катэгорыя:Скакуны ў ваду Беларусі Катэгорыя:Скакуны ў ваду СССР Катэгорыя:Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па скачках у ваду Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па скачках у ваду Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР