thumb|Вяйнямёйнен абараняе сампа ад ведзьмы Лоўхі. Акселі Гален-Калела Калевала () — карэла-фінскі паэтычны эпас. Складаецца з 50 рун (песень).

У аснову ляглі карэльскія народныя эпічныя песні. Апрацоўка «Калевалы» належыць Эліясу Лёнрату (1802—1884), які звязаў асобныя народныя эпічныя песні, зрабіўшы пэўны адбор варыянтаў гэтых песень і згладзіўшы некаторыя няроўнасці. Апрацоўка праведзена Лёнратам двойчы: у 1835 (1-е выданне «Калевалы») і ў 1849 (2-е выданне «Калевалы»). На тэрыторыі пасёлка Калевала стаіць хвоя, пад якой, паводле паданняў, працаваў Лёнрат.

Беларускія пераклады Над перакладам «Калевалы» у свой час працаваў Максім Багдановіч. Фінска-карэльскі эпас высока цанілі Янка Купала і Якуб Колас. У 1956 годзе выйшаў пераклад з рускай мовы дзіцячага празаічнага пераказу Калевалы, зроблены Міхасём Машарам.

Поўны пераклад з мовы арыгінала зроблены Якубам Лапаткам і апублікаваны ў 2015 годзе, другое выданне надрукавана ў 2025 годзе. Гэты пераклад стаў самым вялікім паэтычным тэкстам на беларускай мовеЯкуб Лапатка: «Ганарару за „Калевалу“ я так і не атрымаў. Так што за прэмію дзякуй!».

Спасылкі

Ораторія КАЛЕВАЛА. Калевала на сайце Фінскага літаратурнага таварыства: Увядзенне , Змест Калевалы , Калевала — фінскі нацыянальны эпас, Шматаблічная Калевала , Пераклады Калевалы

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Карэла-фінская міфалогія Катэгорыя:Фальклор Фінляндыі Катэгорыя:Эпічныя творы