Герт Вілдэрс () (нар. 6 верасня 1963, Венло) — нідэрландскі палітык. З’яўляецца дэпутатам парламента Нідэрландаў з 1998 года, першапачаткова ў якасці прадстаўніка «Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасць набыў дзякуючы сваёй цвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамеда з краіны, калі б ён жыў у наш час»Dutch populist attacks Koran, Prophet Mohammad .

Палітычная кар’ера У верасні 2004 года Вілдэрс пакінуў шэрагі ліберальнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», членам якой ён быў з 1989 года, і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вілдэрса з пазіцыяй партыі па пытанні аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступе ў Еўрасаюз, а таксама мноства іншых пытанняў.

Палітычныя погляды Вілдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галандыю. Па шматлікіх пытаннях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрландскага палітыка Піма Фартайна. Вілдэрс зняў дакументальны кароткаметражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Афіцыйная англамоўная старонка Сайт Партыі Свабоды Geert Wilders’ Speech In Berlin On 2 October 2010 Прамова Гірта Вільдэрса ў Берліне: «Спыніць таталітарызм ісламу», 08.10.2010

Катэгорыя:Палітыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Лібертарыянства Катэгорыя:Члены Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю Катэгорыя:Ісламафобія