thumb|Арнольд Бёклін, Адысей і Каліпса Каліпса () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.616 німфа, якая жыла на востраве Агігія на Крайнім захадзе, куды патрапіў выратаваны Адысей адломкам карабля, разбітага маланкай Зеўса за вынішчэнне быкоў Геліяса.

Асноўны міф Дачка АтлантаГамер. Адысея VII 244 і (паводле Гігіна) ПлеоныГігін. Міфы. Уводзіны 16. Паводле версіі, дачка ГеліясаЦэц. Каментар да «Аляксандры» Лікафрона 174.

На Агігіі Каліпса жыла сярод прыгожых краявідаў, у гроце, увітым вінаграднымі лозамі. Яна — умелая ткачыха. Штодня з'яўлялася ля кроснаў у празрыстым срэбным адзенні.

Каліпса трымала ў сябе Адысея 7 гадоў, хаваючы ад астатняга свету (паводле версіі, годГігін. Міфы 125). Марна жадала звязаць з ім сваё жыццё назаўжды, прапаноўваючы яму неўміручасць і вечную юнацкасць. Адысей не пераставаў тужыць па радзіме і жонцы. Нарэшце багі злітаваліся і паслалі да яе Гермеса з загадам адпусціць Адысея. Каліпса супраць волі вымушаная была яго вызваліць, папярэдне аказаўшы яму дапамогу ў будаўніцтве плыта, на якім ён і пусціўся ў наступнае плаванне.

Іх дзеці ў «Адысеі» не згаданыя. Паводле іншых аўтараў, яна нарадзіла ад Адысея сына ЛатынаПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 24; альбо нарадзіла ад Адысея Наўсіфоя і НаўсінояГесіод. Тэагонія 1018. Таксама нарадзіла ад Гермеса кефаленаўГесіёд. Пералік жанчын, фр.150, ст.30 М.-У..

Паводле версіі Гігіна, скончыла жыццё самагубствам з-за кахання да АдысеяГігін. Міфы 243.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Німфы Катэгорыя:Заходняе Міжземнамор’е ў старажытнагрэчаскай міфалогіі