Бяроза (Betula) — род дрэвавых раслін сямейства Betulaceae (бярозавыя). Налічвае каля 40 відаў.
Батанічнае апісанне
У мужчынскіх суквеццяў дызахіі 3-кветкавыя, 3 прыкветных лускі: кроючы ліст і 2 прыкветнічка кветкі 1-га парадку. Мужчынская кветка прадстаўлена 2 медыяннымі лісточкамі калякветніка (пры гэтым задні лісточак значна меншы за пярэдні) і 4 злучанымі парамі тычынкамі. Паколькі бакавыя лісточкі калякветніка адсутнічаюць, тычынкі суседніх кветак дыхазія цесна датыкаюцца, і кветкі нярэзка адмяжоўваюцца адна ад адной. Жаночыя дызахіі таксама 3-кветкавыя с трыма прыкветкавымі лускамі, як і мужчынскія дызахіі. Лускі бярозы зрастаюцца ў адну 3-лопасцевую луску, якая разам з пладамі лёгка пераносіцца ветрам.
Экалогія
Шмат якія віды бярозы — шырока распаўсюджаныя драўнінныя пароды, якія ўтвараюць лясы і сустракаюцца як дамешкі ў лісцевых і хвойных лясоў умеранай і халоднай частак Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Шмат якія віды марозаўстойлівыя і пранікаюць далека за Палярны круг ці ўтвараюць верхнюю мяжу лясной расліннасці ў гарах.
Захворванні
Некаторыя віды
піянерная парода з хуткім ростам да 20-25 м у вышыню; засяляе закінутыя раллі, высечкі, горы і ўтварае другасныя лясы на значнай частцы Еўропы і Сібіры. Яна расце звычайна ў лясах самага рознага складу. З ёю разам нярэдка сустракаецца больш вільгацелюбівая , прыстасаваная да ўвільгатненных і забалочанных біятопаў, якая адрозніваецца аксамітна апушанымі (але не барадаўчатымі) маладымі пабегамі. У барэальным поясе Еўразіі расце . Горныя цясніны Каўказа пакрывае . Блізкай да бярозы паніклай з’яўляецца , распаўсюджаная ў лясах Паўночнай Амерыкі. Сярод бяроз ёсць і кустоўі. Звычайная ў паўночных і горных тундрах з дробным лісцем не дасягае ў вышыню і 1 м. У ледніковую і пасляледніковую эпоху бяроза карлікавая была распаўсюджана значна далей на поўдзень, дзе зараз часам захавалася на балотах як рэлікт ледніковай эпохі.
Шмат якія віды бярозы валодаюць унікальным сярод дрэў белым колерам кары, што абумоўлена утрыманнем у клетках парашкападобнага рэчыва — бетуліна.
На Беларусі 6 дзікарослых і 44 інтрадукаваных віды рознага геаграфічнага паходжання. У лясах і на балотах растуць і , якія ўтвараюць бярозавыя лясы. і трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невялікімі групамі пераважна на ўзвышшах. і — куставыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і забалочаных берагах азёр. Сярод інтрадукаваных відаў найбольш распаўсюджаныя: , , , , , , , і .
Гл. таксама
Бярозавік
Крыніцы
Катэгорыя:Бярозавыя