Джасцін Дру Бібер (; г.) — канадскі поп-, музыкант, , і . У 2008 годзе Скутэр Браўн азнаёміўся з яго ролікамі на YouTube і пазней стаў яго менеджарам. Браўн арганізаваў для Бібера сустрэчу з Ашэрам у Атланце, штат Джорджыя (ЗША). Неўзабаве Бібер стаў артыстам лэйбла «Raymond Braun Media Group» (RBMG), сумесным прадпрыемствам Браўна і Ашэра, а яшчэ пазней Эл Гэй Рэйд запрасіў яго ў «Island Records». Яго дэбютны сінгл, «One Time», быў выпушчаны ў 2009 годзе, дасягнуў першай дзясяткі ў Канадзе і трапіў у топ-30 у некаторых краінах. «My World», першы міні-альбом, быў выпушчаны 17 лістапада 2009 і стаў плацінавым у ЗША. Джасцін стаў першым артыстам, чые 7 песень з дэбютнага альбома патрапілі ў чарт «Billboard Hot 100».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

My World 2.0 (2010) Under the Mistletoe (2011) Believe (2012) Purpose (2015) Changes (2020) Justice (2021) Swag (2025) Swag II (2025)

Спасылкі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Канады Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Дзеці-спевакі