Юзаф Вроньскі (; сапраўднае прозвішча — Хёнэ, польск. Hoene; , Вольштын, Польшча — , , Францыя) — польскі матэматык і філосаф-містык.
Біяграфія У 1794 годзе Вроньскі прымаў у якасці афіцэра артылерыі ўдзел у абароне Варшавы ад прускіх войскаў. У мацэевіцкай бітве ён быў узяты ў палон, але генерал Тармасаў адпусціў яго, пасля чаго Вроньскі паступіў афіцэрам у рускую армію, дзе служыў у штабе Суворава. У 1797 выйшаў у адстаўку і адправіўся ў Германію, дзе вывучыў юрыдычныя навукі. Затым адправіўся ў Парыж і Марсель, дзе паступіў у польскі легіён, але неўзабаве зноў адправіўся ў Германію, каб вывучаць там гісторыю філасофіі і вышэйшую матэматыку. У 1811 годзе, вярнуўшыся ў Парыж, змяніў прозвішча Хёнэ на Вроньскі, пад якім пачаў публікаваць свае навуковыя працы.
Навуковыя дасягненні Матэматычныя працы Вроньскага адзначаны шырынёй ахопу матэрыялу і агульнасцю пастаноўкі задач. Лагранж меркаваў, што тэорыі Вроньскага могуць зрабіць пераварот у навуцы. Але хваравіты гонар Вроньскага, яго схільнасць да містыцызму і, нарэшце, складанасць пазначэнняў, выкарыстаных у яго творах, прывялі да таго, што яго працы засталіся незаўважанымі сучаснікамі. Ужо пасля смерці Вроньскага даследчыкі яго прац у другой палове XIX стагоддзя выявілі, што яму належыць аўтарства значнай колькасці метадаў і некаторых сцвярджэнняў, якія да таго часу былі нанова адкрыты іншымі матэматыкамі. Нягледзячы на гэта, імя Вроньскага прысутнічае ў сучасных курсах матэматычнага аналізу з-за ўведзенага ім упершыню ў 1812 годзе функцыянальнага вызначальніка (так званага вранскіяна).
Творы «Introduction à la philosophie de mathématique» (1811) «Resolution générale des équations de tous les dégrés» (1812) «Phil osophie de l'infini» (1814) «Canon des logarithmes» (1829) «Messianisme» (1831) «Instruction pour l'anneau arithm étique» (1833) «Metapolitique» (1840) «Prolégomènes de messianisme ou le destin de la France, de l'Allemagne et de la Russie» (1843) «Adresse aux nations Slaves» (1847) «Adresse aux nations civilisées» (1848) «Cents pages decisives» (1849) «Epitre à S. M. l'Empereur de Russie» (1851) «Philosophie absolue de l'histoire» (1852)
Літаратура
А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — С. 543.
Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Польшчы Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года