Фартуна () — старажытнарымская багіня лёсу, культ яе — адзін з самых старажытных, запазычаных Рымам культаў італійскага паходжання.
У Рыме Фартуна мела асаблівую пашану, значэнне яе ўзрасло, калі заняпала вера ў старажытных багоў. Гэта пра яе пісаў Пліній у I ст. н.э.:
«Ва ўсім свеце, усюды ў любы час дня галасы ўсіх заклікаюць і завуць толькі Фартуну, толькі яе аспрэчваюць і абвінавачваюць, толькі пра яе думаюць, толькі яе славяць, толькі яе выкрываюць і, лаючы, пакланяюцца ёй»
Фальклор
Вядомыя лацінскія прымаўкі «Fortuna caeca est» — «Лёс сляпы», «Fortuna faveat fortibus» — «Шчасце спрыяе адважным», «Fortuna fortes metuit, ignavos prernit» — «Лёс баіцца адважных, прыгнятае баязлівых» і інш.
Літаратура Кудрявцев О. Ф. Античные представления о Фортуне в ренессансном мировоззрении // Античное наследие в культуре Возрождения. — М.: 1984. — С. 50—57. Уколова В. И. Фортуна в мире западного Средневековья // Вестник истории, литературы, искусства. Т. 1. 2005. — С. 174—184.
Катэгорыя:Рымская міфалогія Катэгорыя:Багі лёсу і выпадку Катэгорыя:Багі паводле алфавіта