Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністра інфармацыі прызначае і здымае з пасады прэзідэнт.
Гісторыя Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516.
Структура Апарат — 7 упраўленняў, 3 аддзелы; Нацыянальная кніжная палата Беларусі; Выдавецтвы — «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа» (да 2023), «Мастацкая літаратура»; Тыпаграфіі — Бабруйская тыпаграфія імя Аляксандра Непагодзіна, Мінская фабрыка каляровага друку, паліграфкамбінат імя Якуба Коласа, «Перамога» Маладзечна, Мінская вобласць), «Спадчына Скарыны» (Полацк, Віцебская вобласць), «Чырвоная зорка»; Прадпрыемствы — «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», «Белкніга»; Газеты — «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларуская ніва».
Задачы кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню; нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні; павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян; узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці; наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва; стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці; распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем; распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.
Паўнамоцтвы ухваленне заяў пра вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюд; запыт звестак ва ўстановах; атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў; прыпыненне выпуску СМІ; стварэнне ведамасных фондаўПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 2001 года № 1545 «Об утверждении Положения о Министерстве информации Республики Беларусь» .
Кіраўнікі Анатоль Бутэвіч (1992—1994 — як міністр інфармацыі, 1994—1996 — як міністр культуры і друку) Міхаіл Падгайны (1997—2001 — як старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку; 2001—2003 — як міністр інфармацыі) Уладзімір Русакевіч (2003—2009) Алег Праляскоўскі (2009—2014) Лілія Ананіч (2014—2017) Алесь Карлюкевіч (2017—2020) Ігар Луцкі (2020—2021Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ) Уладзімір Пярцоў (2021—2024) Марат Сяргеевіч Маркаў (з 13 чэрвеня 2024 — 9 красавіка 2026) Дзмітрый Аляксандравіч Жук (з 9 красавіка 2026)
Крыніцы
Спасылкі Міністэрства інфармацыі Беларусі
Інфармацыі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі