Валянціна Цімафееўна Петрачкова (, Рудня, Смаленская вобласць — , ) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1984).
Біяграфія Нарадзілася 21 мая 1939 года ў Рудні.
Скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. З 1958 года працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Памерла 20 верасня 2021 года ў ВіцебскуПайшла з жыцця Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Валянціна Петрачкова.
Ролі ў тэатры Еўга Бабук («Званы Віцебска» У. Караткевіча), Галчыха («Без віны вінаватыя» А. Астроўскага), Ганна («Вечар» А. Дударава), Луіза («Будзьце здаровы!» П. Шэно), Куліна («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ліка («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай), Старая («Крэслы» Э. Іанеска), Памэла («Дарагая Памэла Кронкі!» Д. Патрыка), Філіцата («Праўда — добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага), Яўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М. Старыцкага), Вучаніца («Апошнія сведкі» С. Алексіевіч), Бабуля Ксенія («Шышок» А.Аляксандрава).
Фільмаграфія 2001 «Свежына з салютам» (Беларусь) 2001 «У жніўні 44-га…» (Расія, Беларусь) — эпізод 1994 Будулай, якога не чакаюць — Макар’еўна, кватэрная гаспадыня Насці 1992 Белыя адзенні (Беларусь, Расія) — эпізод 1991 Чырвоны востраў — суседка / прыслуга 1990 «Плач перапёлкі» — Палага Хахлова 1986 Паляванне на апошняга жураўля 1986 «Знак бяды» — Яўхіміха 1982 «Новая зямля» — эпізод 1981 Палеская хроніка — Адар’я 1981 Людзі на балоце (1-ы фільм)
Літаратура Валянціна Цімафееўна Петрачкова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 253.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР