Наву́м Бары́савіч (Но́хум Бо́рухавіч) Ло́йтэр (, Бердзічаў — ) — савецкі беларускі, украінскі і расійскі тэатральны рэжысёр, сцэнарыст яўрэйскага паходжання. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1945) і РСФСР. Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946).

Біяграфія У 1922 годзе скончыў Дзяржаўныя вышэйшыя рэжысёрскія майстэрні. Галоўны рэжысёр 1-га Тэатра Пралеткульта ў Маскве (1920-я гады). Галоўны рэжысёр Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра Украіны ў Харкаве (з 1930 г.). Рэжысёр к/c Міжрабпамфільм. Галоўны рэжысёр Адэскага, затым Кіеўскага яўрэйскіх тэатраў (1930-я гады). Мастацкі кіраўнік і рэжысёр Тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1940—1957 гг.). Брат тэатральнага рэжысёра Эфраіма Борухавіча (Эфраіма Барысавіча) Лойтэра.

Тэатральныя пастаноўкі

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 1941 — «Несцерка»; Сталінская прэмія першай ступені (1946) — рэжысёр

Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР 1941 — «Зачараваны кравец» (паводле Шолам-Алейхема)

Фільмаграфія

Сцэнарыст 1926 — Машыніст Ухтомскі 1930 — Запомніце іх твары

Літаратура Навум Барысавіч Лойтар // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 31.

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР