Леанід Януаравіч Про́кша (, — ) — беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года.
Біяграфія Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікумПраект «Музей автографа» // ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна» . У 1931—1935 гадах працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937—1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolności», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945—1956 гадах загадчык аддзела ў армейскіх газетах.
У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Ленінат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. У 1956—1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы».
У 1969—1972 гадах галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва».
Творчасць Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе. Працаваў на рускай і беларускай мовах.
Сярод яго твораў: зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове); кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972); зборнік гумарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982); дакументальная аповесць «За Добрыцай-ракой» (1975); раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980); творы для дзяцей і інш.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені 2 ордэны Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Польскі Залаты крыж за заслугі медалі Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
Літаратура Гадзінскі А. К. Прокша Леанід Януаравіч //
Спасылкі Праект «Музей автографа» // ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна»
Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі