Людміла Іванаўна Пісарава (, г.п. Руба, цяпер у межах Віцебска — , Віцебск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1976). Узнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны (2002).
Біяграфія Скончыла студыю пры Беларускім тэатры імя Я. Коласа (1964), працавала ў ім (1963—2011).
Ролі ў тэатры Казюра («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Ульяна («Трывога» А. Петрашкевіча), Маці («Парог» А. Дударава, «…Таму, што люблю…» А. Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага), Матруна («» Л. Талстога), Кісельнікава («Багна» А. Астроўскага), Далгова («Касатка» А. Талстога), Інеса («Каханне не жарты» П. Кальдэрона), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка), Бодагава («Тэлевізійныя перашкоды» К. Сакані), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Акуліна Іванаўна («» М. Горкага), Івета («» Б. Брэхта).
Фільмаграфія 1990 Плач перапёлкі: Гапка Сімукова 1985 З юбілеем пачакаем: Ганна Паўлаўна, жонка Рыгора 1985 Сяброў не выбіраюць: эпізод 1981 Палеская хроніка: Сарока 1981 Людзі на балоце (1-ы фільм)
Літаратура Людміла Іванаўна Пісарава // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 261—262. Іваноўскі, Ю. Ордэны [Францыска Скарыны] — артыстам-коласаўцам / Ю. Іваноўскі // Віцебскі рабочы. — 2002. — 14 лют. — С. 1.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Францыска Скарыны Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа