Амфітэа́тр (ад  — «вакол», «тэатр», запазычана праз ці ) — старажытнарымская эліпсападобная пабудова для правядзення разнастайных масавых гледзішчаў і спаборніцтваў (гладыятарскіх баёў, звярынага цкавання, тэатралізаваных відовішчаў і г. д.), якая ўяўляе сабой круглы без даху. Вакол круглай ці авальнай арэны прыступкападобна ўзвышаюцца шэрагі сядзенняў. Увесь будынак акружаны высокімі сценамі або паглыблены ў зямлю.

Найбольш вядомым і найбуйнейшым амфітэатрам з’яўляецца Калізей у Рыме (пабудаваны ў 80 годзе), які змяшчаў да 50 тысяч гледачоў.

Па такой жа схеме будаваліся таксама арэны для карыды ў Іспаніі.

Галерэя

Гл. таксама Калізей Амфітэатр у Німе Амфітэатр у Пулі Амфітэатр у Эль-Джэме Амфітэатр у Вероне Амфітэатр у Эфесе

Тэатральны будынак у класічнай Грэцыі Архестра

Спасылкі

Сайт пра Калізей

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Тэатр Старажытнага Рыма *