«Леанід у Фермапілах» () — карціна французскага мастака Жака Луі Давіда.

Карціна была набыта ў 1819 годзе і ў наш час знаходзіцца 75-й зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 3690.

Цэнтральным персанажам карціны з’яўляецца цар Леанід I падчас Фермапільскай бітвы ў верасні 480 да н.э. падчас грэка-персідскай вайны 480—479 гг. да н.э.. Гэта бітва адбылася ў вузкай цясніне Фермапілы, дзе гераічна загінуў атрад з 300 спартанскіх гаплітаў, заступаючы шлях персідскаму войску цара Ксеркса I.

Гл. таксама Фермапілы Фермапільская бітва Клятва Гарацыяў Сабінянкі, якія спыняюць бітву паміж рымлянамі і сабінянамі

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны Давіда Катэгорыя:Карціны 1814 года Катэгорыя:Карціны са збораў Луўра Катэгорыя:Грэка-персідскія войны