Іван Баркоўскі (; , с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгерская імперыя — , Прага, ЧССР) — украінскі і чэшскі археолаг.

Біяграфія Пад час 1-й сусветнай вайны ваяваў у шэрагах войскаў Аўстра-Венгерскай імперыі ды Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля Першай Сусветнай вайны эміграваў у Чэхаславакію, дзе ў 1920 г. скончыў гімназію і два семестры Вышэйшай педагагічнай школы. З 1922 г. вучыўся на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта ў Празе, дзе вывучаў археалогію ў вядомага славіста Л. Нідэрле (з 1929). У 1929 г. абараніў дысертацыю «Východni oblast kulturni a otázka šňůrove keramiký», прысвечаную шнуравой кераміцы. Працаваў на кафедры археалогіі Украінскага вольнага ўніверсітэта ў Празе; у 1938—1945 — яго рэктар. Падтрымліваў сувязі з украінскімі археолагамі. Даследаваў раннесярэднявечныя выбітнасці Прагі. Першым вывучыў і вылучыў так званы пражскі тып керамікі ў якасці доказу найстаражытнейшага славянскага засялення Цэнтральнай Еўропы. У 1960 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце археалогіі Чэхаславацкай АН, прысвечаную Пражскаму граду. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфій.

Літаратура Významnе jubileum Dr. Ivana Borkovskeho Dr. Sc. // Památky Archеologické,, ročnik 58, сislo 2, 1967. Filip J. Ph. Dr. Ivan Borkovský, Dr. Sc. (8.IX. 1897-17.III.1976) // Archeologické rozhledy, rocnik 28, cislo 5. 1976. Борковський Іван. // Енциклопедія Українознавства. Т. 1. Львів. 1993. С. 161; Петегирич В. Іван Борковський — видатний археолог з Прикарпаття. // Постаті української археології. Львів, 1998. Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія історії України. Т. 1. Київ. 2003. С. 348. Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 320—321. Іван Борковський — громадсько-політичний діяч, січовий стрілець і представник празької школи української археології. // Схід. № 8. 2009.

Катэгорыя:Археолагі Чэхіі Катэгорыя:Археолагі Украіны Катэгорыя:Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны