Францішак (Франц) Казіміравіч Баркоўскі (; , Беласток — ) — польскі вальнадумец, выгнаннік, ваенны.
Біяграфія Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. Быў членам таемнага таварыства «Згодныя браты» (1821), «Заране» (1821—1825), «Ваенныя сябры» (1825—1826) У ліпені 1826 г. быў арыштаваны і ўтрымоўваўся ў Беластоку, а затым у Вільні па справе пра таемныя таварыствы сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі. 9 кастрычніка 1827 г. па канфірмацыі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча зняволены ў крэпасць на 4 месяцы, а затым, 16 сакавіка 1828 г., аддадзены ў салдаты на Каўказ, у Ніжагародскі драгунскі полк. У шэрагах палка браў удзел у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг., па заканчэнні якой служыў на Каўказе і неаднаразова браў удзел у паходах супраць горцаў. У 1834 г. яму нададзены чын унтэр-афіцэра, а ў 1835 г. прапаршчыка. У 1853 г. у Крымскую вайну камандаваў 1-м дывізіёнам Ніжагародскага палка і вызначыўся ў бітве з туркамі на Башкадыкларскіх вышынях, за што быў узнагароджаны 6 лютага 1854 г. ордэнам Св. Георгія 4-й ступені за № 9287.
4 чэрвеня 1857 года ўзведзены ў палкоўнікі. Камандзір Цвярскога драгунскага Яго Імператарскай Высокасці Вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага палка да 1863 года.
Памёр ў Гродне, дзе меў уласны дом. Пахаваны на Фарных могілках.
Літаратура Швед В. В. «Ваенныя сябры». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. — Мінск, 1994. — С. 185. Швед В. В. «Заране». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. — Мінск, 1996. — С. 407.
Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829